Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў 2022 годзе пройдзе ў Гродне

Галоўнай тэмай цяперашняга саміту, які з-за пандэміі прайшоў анлайн, стала навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху лічбавізацыі.
Sputnik
МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Дзевяты форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў 2022 годзе пройдзе ў Гродне, заявіла ў чацвер старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, падводзячы вынікі восьмага саміту.
"Апошнія падзеі вакол Беларусі і Расіі паказваюць, наколькі прынятыя шмат гадоў таму рашэнні былі вернымі і як важна быць разам. І пляцоўка Форуму рэгіёнаў - яркая дэманстрацыя адзінства і згуртаванасці народаў дзвюх краін", - сказала яна.
Качанава канстатавала, што на Форуме заключылі каля 50 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў розных сферах дзейнасці. Раней, яшчэ перад пачаткам мерапрыемства, яна падзялілася чаканнямі, што Расія і Беларусь падпішуць камерцыйныя кантракты на 900 мільёнаў долараў.
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка у сваю чаргу падкрэсліў, што мерапрыемствы па ўніфікацыі адукацыйнай прасторы абедзвюх краіны рэалізуюцца паспяхова.
"Больш за 1500 прамых міжуніверсітэцкіх дагавораў, прычым 76 з іх заключаны за апошнія тры месяцы", - удакладніў ён.
Нагадаем, галоўнай тэмай цяперашняга саміту, які з 29 чэрвеня па 1 ліпеня прайшоў у анлайн-фармаце паміж Масквой і Мінскам, стала навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху лічбавізацыі. На ім у тым ліку ішла гаворка аб саюзных праграмах. Першапачаткова мерапрыемства павінна было прайсці ў Маскве і Маскоўскай вобласці, але з-за ўспышкі каронавіруса ў Расіі вырашана было правесці яго ў дыстанцыйным фармаце.
Чытайце таксама:
Пуцін: Расія акажа дапамогу Беларусі ва ўмовах санкцый
Лукашэнка: Форум рэгіёнаў стаў найважнейшым праектам Саюзнай дзяржавы
Выступленні Пуціна і Лукашэнкі на Форуме рэгіёнаў