МІНСК, 1 ліп – Sputnik. Улады Літвы адмянілі з чацвярга 1 ліпеня каранцін, які дзейнічаў у сувязі з пандэміяй каронавіруса, аднак рэжым надзвычайнай сітуацыі працягвае дзейнічаць.
Кабінет міністраў рэспублікі дазволіў грамадзянам загадзя не рэгістравацца на мерапрыемствы, якія праводзяцца на адкрытых пляцоўках, калі іх працягласць не перавышае двух гадзін.
Але па-ранейшаму людзям трэба выконваць устаноўленыя правілы гігіены і бяспекі.
Пры гэтым міністр аховы здароўя Літвы Арунас Дулькіс заявіў, што пры пагаршэнні сітуацыі з захворваннем на каронавірус не выключана вяртанне каранціну.
Нацыянальны каранцін у сувязі з пандэміяй быў абвешчаны ў рэспубліцы 7 лістапада 2020-га, пазней тэрміны яго завяршэння неаднаразова падаўжаліся.
Паводле апошніх даных, да гэтага часу Літва перайшла ў "зялёную" зону па эпідэміялагічных паказчыках. У рэспубліцы ад пачатку пандэміі было пацверджана больш за 278 тыс выпадкаў заражэння каронавірусам, звыш 4,3 тыс пацыентаў памерлі.
Чытайце таксама:
Звесткі Мініздароўя па каронавірусе: зноў больш за тысячу за суткі
Цалкам прышчапіліся ад каронавіруса больш за 600 тыс беларусаў
Мігрантаў прышчапляюць у Маскве. Хто плаціць за вакцыну?