https://bel.sputnik.by/20210701/tsalkam-pryshchaplsya-ad-karonavrusa-bolsh-za-600-tys-belarusa-1053043115.html
Цалкам прышчапіліся ад каронавіруса больш за 600 тыс беларусаў
Цалкам прышчапіліся ад каронавіруса больш за 600 тыс беларусаў
Sputnik Беларусь
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што па-ранейшаму найважнейшым фактарам прафілактыкі COVID-19 з'яўляецца вакцынацыя. 01.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-01T11:19+0300
2021-07-01T11:19+0300
2021-07-01T11:19+0300
міністэрства аховы здароўя
беларусы
вакцынацыя
каронавірус
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047333379_0:180:1592:1076_1920x0_80_0_0_a79d3216dd42fed9b2d5247923aae200.jpg
МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Больш за 600 тысяч грамадзян Беларусі ўжо прышчапіліся ад каронавіруса, паведамілі напярэдадні ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.Там таксама нагадалі, што жыхары і госці рэспублікі павінны больш уважліва ставіцца да свайго здароўя - выконваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне.Пры гэтым у Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што па-ранейшаму найважнейшым фактарам прафілактыкі каронавіруса з'яўляецца вакцынацыя.Як раней паведамілі ў ведамстве, у Беларусі за апошнія суткі было выяўлена 914 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, 11 пацыентаў памерлі.Пераважае брытанскі штамУ Беларусі, па словах міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, зараз пераважае брытанскі варыянт каронавіруса. 23 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла, што ў краіне зафіксаваны так званы "індыйскі варыянт": захворванне выявілі ў дзесяці чалавек у Мінску, у іншых рэгіёнах рэспублікі штам на той момант выяўлены не быў.Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя выказаў упэўненасць, што нічога звышнатуральнага ў наяўнасці індыйскай мутацыі каронавіруса ў рэспубліцы няма. Вакцыны, паводле яго слоў, у краіне хапае. Аднак раз штам з'явіўся, "ён будзе развівацца - гэта закон эпідэміялогіі".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047333379_95:0:1535:1080_1920x0_80_0_0_94541cbbbe4c57c6532df9d83773b66c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, беларусы, вакцынацыя, каронавірус, covid-19
міністэрства аховы здароўя, беларусы, вакцынацыя, каронавірус, covid-19
Цалкам прышчапіліся ад каронавіруса больш за 600 тыс беларусаў
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што па-ранейшаму найважнейшым фактарам прафілактыкі COVID-19 з'яўляецца вакцынацыя.
МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Больш за 600 тысяч грамадзян Беларусі ўжо прышчапіліся ад каронавіруса, паведамілі напярэдадні ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
"Больш за 909,2 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 602,6 тысяч - прайшлі поўны курс вакцынацыі", - сказалі ў ведамстве.
Там таксама нагадалі, што жыхары і госці рэспублікі павінны больш уважліва ставіцца да свайго здароўя - выконваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне.
Пры гэтым у Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што па-ранейшаму найважнейшым фактарам прафілактыкі каронавіруса з'яўляецца вакцынацыя.
Як раней паведамілі ў ведамстве, у Беларусі за апошнія суткі было выяўлена 914 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, 11 пацыентаў памерлі.
У Беларусі, па словах міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, зараз пераважае брытанскі варыянт каронавіруса. 23 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла, што ў краіне зафіксаваны так званы "індыйскі варыянт": захворванне выявілі ў дзесяці чалавек у Мінску, у іншых рэгіёнах рэспублікі штам на той момант выяўлены не быў.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя выказаў упэўненасць, што нічога звышнатуральнага ў наяўнасці індыйскай мутацыі каронавіруса ў рэспубліцы няма. Вакцыны, паводле яго слоў, у краіне хапае. Аднак раз штам з'явіўся, "ён будзе развівацца - гэта закон эпідэміялогіі".
Нават у ГУМе: у Мінску пачалі работу
дадатковыя пункты вакцынацыіПіневіч: індыйскі штам каронавіруса
будзе развівацца ў БеларусіБеларусь плануе выйсці на
распрацоўку ўласнай вакцыны да канца года