МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Кіраўнік экспертнай групы МАГАТЭ з ЗША Джозэф Сандавал уражаны тым, якое значэнне ў рэспубліцы надаюць пытанням бяспекі і надзейнасці БелАЭС, паведаміла прэс-служба Мінэнерга Беларусі.
Спецыялісты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША на працягу двух дзён вывучалі матэрыялы "па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай абароны" станцыі. Акрамя таго, яны наведалі аб'екты Астравецкай АЭС: блочны пункт кіравання, сховішча свежага ядзернага паліва, перагрузачны вузел і іншыя.
Місія ацаніла нацыянальны рэжым забеспячэння фізічнай ядзернай бяспекі ядзернага матэрыялу і ядзерных установак, а таксама сістэму фізічнай абароны ядзернага матэрыялу пры транспарціроўцы. Эксперты ў тым ліку правялі агляд інфармацыйнай і камп'ютэрнай бяспекі.
Мэта візіту - аналіз бягучага стану нацыянальнага рэжыму фізічнай ядзернай бяспекі Беларусі і яго адпаведнасць міжнародным дакументам і кіруючым дакументам МАГАТЭ па фізічнай ядзернай бяспецы.
Кіраўнік групы МАГАТЭ Сандавал па выніках візіту на БелАЭС падзяліўся сваімі ўражаннямі.
"Я вельмі ўражаны той важнасцю, якую беларускі ўрад надае пытанням бяспекі і надзейнасці атамнай станцыі. Наша роля заключаецца ў тым, каб параўнаць і ацаніць практыкі, якія прымяняюцца ў рэспубліцы, адносна наяўных у нас міжнародных пагадненняў і затым даць ураду свае рэкамендацыі", - сказаў Джозэф Сандавал.
Беларуская АЭС
Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, кожны з іх павінен мець магутнасць 1200 МВт.
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе. У снежні першы рэактар пачаў працу на палову сваёй магутнасці, на поўную ён запрацаваў 12 студзеня 2021-га.
Работы па ўзвядзенню другога энергаблока знаходзяцца на завяршальнай стадыі, яго агульная гатоўнасць - 85%. Увод у эксплуатацыю другога блока чакаецца ў першым паўгоддзі 2022 года.
У красавіку бягучага года на БелАЭС былі дастаўлены цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам, якое будзе загружана ў другі рэактар. Яго фізічны пуск запланаваны на восень.
Чытайце таксама:
Місія МАГАТЭ наведвае БелАЭС
Галоўчанка зацвердзіў акт прыёмкі ў эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС
Беларусь гатова экспартаваць электраэнергію ў краіны Балтыі і Украіну
Дзяржатамнагляд распавёў, як будуць захоўвацца адходы з БелАЭС
Нават мала будзе: Лукашэнка - аб выпрацоўцы энергіі на БелАЭС