https://bel.sputnik.by/20210515/Belarus-gatova-ekspartavats-elektraenergyu--krany-Balty--Ukranu-1047634557.html
Беларусь гатова экспартаваць электраэнергію ў краіны Балтыі і Украіну
Беларусь гатова экспартаваць электраэнергію ў краіны Балтыі і Украіну
Sputnik Беларусь
Плануецца, што БелАЭС ў будучыні будзе забяспечваць каля 40 працэнтаў патрэбы краіны ў электраэнергіі. 15.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-15T15:10+0300
2021-05-15T15:10+0300
2021-05-15T15:07+0300
навіны
у беларусі
у свеце
эканоміка
белаэс у астраўцы
беларусь
белаэс
краіна
украіна
балтыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
МІНСК, 15 тра - Sputnik. Беларуская АЭС разлічана ў першую чаргу на ўнутраныя патрэбы ў электраэнергіі, але гатова працаваць і на экспарт, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.Цяпер на першым энергаблоку БелАЭС поўным ходам ідзе апрабаванне абсталявання на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі, што з'яўляецца завяршальным этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі блока."У першую чаргу мы нацэлены на задавальненне ўнутраных патрэб, але калі спатрэбяцца пастаўкі ў краіны Балтыі і Украіну, мы гатовыя іх забяспечыць. Для гэтага ёсць усе тэхнічныя магчымасці", - цытуе міністра агенцтва БелТА.Пастаўкі на экспартМіністр адзначыў, што краіна будуць нарошчваць аб'ёмы вытворчасці электраэнергіі.Паводле яго слоў, цяпер электрычная энергія запатрабаваная, і БелАЭС унясе значны ўклад і ў задавальненне растучых патрэб рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва. Пры гэтым ён адзначыў магчымасць замяшчэння выкарыстання вуглевадароднага паліва.Як раней паведамлялася, у мінулым годзе аб'ём спажывання электраэнергіі ў Беларусі склаў 38 млрд кВт.гадз. Да 2025 года прагназуецца рост да 44 млрд кВт.гадз. Плануецца, што БелАЭС будзе забяспечваць каля 40% патрэбы краіны ў электраэнергіі.Чытайце таксама:
беларусь
украіна
балтыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, белаэс у астраўцы, беларусь, краіна, украіна, балтыя
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, белаэс у астраўцы, беларусь, краіна, украіна, балтыя
Беларусь гатова экспартаваць электраэнергію ў краіны Балтыі і Украіну
Плануецца, што БелАЭС ў будучыні будзе забяспечваць каля 40 працэнтаў патрэбы краіны ў электраэнергіі.
МІНСК, 15 тра - Sputnik. Беларуская АЭС разлічана ў першую чаргу на ўнутраныя патрэбы ў электраэнергіі, але гатова працаваць і на экспарт, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Цяпер на першым энергаблоку БелАЭС поўным ходам ідзе апрабаванне абсталявання на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі, што з'яўляецца завяршальным этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі блока.
"У першую чаргу мы нацэлены на задавальненне ўнутраных патрэб, але калі спатрэбяцца пастаўкі ў краіны Балтыі і Украіну, мы гатовыя іх забяспечыць. Для гэтага ёсць усе тэхнічныя магчымасці", - цытуе міністра агенцтва БелТА.
Міністр адзначыў, што краіна будуць нарошчваць аб'ёмы вытворчасці электраэнергіі.
"Наша энергасістэма самадастатковая, гэта значыць мы цалкам забяспечваем патрэбы ў электраэнергіі за кошт уласных генерыруючых крыніц, але ёсць і магчымасць пастаўляць на экспарт. З улікам уводу БелАЭС мы будзем мець нарастаючы патэнцыял у тым ліку для мэт экспарту", - сказаў Каранкевіч.
Паводле яго слоў, цяпер электрычная энергія запатрабаваная, і БелАЭС унясе значны ўклад і ў задавальненне растучых патрэб рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва. Пры гэтым ён адзначыў магчымасць замяшчэння выкарыстання вуглевадароднага паліва.
Як раней паведамлялася, у мінулым годзе аб'ём спажывання электраэнергіі ў Беларусі склаў 38 млрд кВт.гадз. Да 2025 года прагназуецца рост да 44 млрд кВт.гадз. Плануецца, што БелАЭС будзе забяспечваць каля 40% патрэбы краіны ў электраэнергіі.