Фота

Русальны тыдзень на Любаншчыне ў фотаздымках

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як беларускія русалкі водзілі карагоды ў вёсках Кузьмічы і Сосны.
Sputnik
У Любанскім раёне Беларусі абрад "Русалле" адрадзілі каля 15 гадоў таму - дапамаглі старажылы і фальклорныя калектывы. У нядзелю пасля русальнага тыдня, як у даўніну, ладзяць гульні з песнямі, карагодамі, смажаць яечню на вогнішчы.
1 / 17

Русальны тыдзень на Беларусі святкуюць праз 8 тыдняў пасля Вялікадня ці праз тыдзень пасля свята Троіцы (Сёмухі) - звычайна там, дзе не адзначаецца Купалле.

2 / 17

Дзяўчыны невялікімі групамі ходзяць па вёсцы і склікаюць русальнымі песнямі аднавяскоўцаў на святкаванне.

3 / 17

Паводле традыцыйных вераванняў, русалкі - гэта душы дзяўчат-тапельніц або памерлых немаўлят, і на русальным тыдні яны выходзяць з вады.

4 / 17

Калі русалкам сустрэнецца малады чалавек, то могуць і заказытаць да смерці. Таму моладзь спявае русальныя песні і прамаўляе спецыяльныя змовы, якія дапамагаюць засцерагчыся ад бяды.

5 / 17

На вогнішчы спальваюць вянкі, просячы пры гэтым здароўя і прыгажосці.

6 / 17

У Любанскім раёне Беларусі "праводзінамі русалкі" абрад не называлі, хоць сэнс яго такі: вывесці русалак з вёскі, каб яны "шкоду не рабiлi".

7 / 17

Хлопцы спаборнічаюць, хто хутчэй запляце дзяўчатам косы.

8 / 17

Пераможца атрымлівае "русалчын пацалунак".

9 / 17

Кожная русалка вылівала ваду са свайго збана ў збанок той, якая кіруе гуляннем, пры гэтым прыгаворвала змовы на адвод русалак з вёскі.

10 / 17

У якой з дзяўчат будзе перапоўнены збан - тая і пойдзе паліваць вадой усіх прысутных. Лічыцца, што гэта надае сіл і здароўя.

11 / 17

Вянкі русалак выкідваюць у ваду.

12 / 17

Галоўны вянок русалкі раздзіралі паміж сабой.

13 / 17

На лузе ўсе вадзілі карагоды і выбіралі лепшую русалку.

14 / 17

Адным з элементаў абрадаў Гранай нядзелі была агульная вячэра.

15 / 17

Пяклі яечню - галоўны русальны пачастунак.

16 / 17

Усе гэтыя дзеянні былі неабходныя для таго, каб задобрыць русалак.

17 / 17

Згодна з павер'ямі, русалкі яшчэ год не павінны нікога турбаваць.