МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка павіншавала прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба Савета Федэрацыі.
"Сімвалічна, што гэта свята адзначаецца ў дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Гэта частка нашага агульнага гераічнага мінулага. І ў Расіі высока цэняць тое, што сёння грамадзяне Рэспублікі Беларусь падзяляюць пачуццё гонару за ратныя подзвігі продкаў і не прымаюць скажэнні гістарычнай праўды", - гаворыцца ў віншаванні.
Па словах Валянціны Мацвіенка, Расію і Беларусь аб'ядноўвае духоўнае і культурнае сваяцтва, шчырае сяброўства, узаемная падтрымка і салідарнасць, непарыўнасць лёсаў народаў.
Спікер Савета Федэрацыі пераканана, што трываласць расійска-беларускіх сувязяў, якія прайшлі праверку ў цяжкія перыяды агульнай гісторыі, узаемная зацікаўленасць у рэалізацыі значнага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва будуць і надалей служыць надзейнай асновай партнёрства і супрацоўніцтва.
Валянціна Мацвіенка пажадала кіраўніку беларускай дзяржавы моцнага здароўя і вялікіх здзяйсненняў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а брацкаму народу Рэспублікі Беларусь - мірнага неба над галавой, дабрабыту і працвітання.
Яна таксама накіравала віншавальныя тэлеграмы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміру Андрэйчанку.