Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін павіншаваў Беларусь з Днём Незалежнасці

Расія і Беларусь сумеснымі намаганнямі будуць і надалей умацоўваць саюзніцкія сувязі, канструктыўнае двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, упэўнены прэзідэнт РФ.
Sputnik
МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін накіраваў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку віншавальную тэлеграму з нагоды Дня незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
"У віншаванні кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што 3 ліпеня - знамянальная дата ў гісторыі Беларусі: вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала адной з найважнейшых перамог, атрыманых у гады Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў паведамленні.
Расійскі прэзідэнт у тэлеграме таксама выказаў упэўненасць, што Масква і Мінск будуць умацоўваць саюзніцкія сувязі, прасоўваць інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы.
Чытайце таксма:
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці
Мацвіенка павіншавала кіраўніцтва і народ Беларусі з Днём Незалежнасці