Забарона на наведванне лясоў знята па ўсёй Беларусі

Пік пажарнай небяспекі з-за анамальнай спякоты прыйшоўся на 25 чэрвеня, калі наведванне лясоў было абмежавана або забаронена ў 113 раёнах краіны.
Sputnik
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Абмежаванні на наведвання лясоў зняты ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, вынікае з дадзеных на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Пры гэтым, паводле аператыўных дадзеных МНС, за мінулыя суткі патушаны 3 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 1,8 га.

"Там, дзе прайшлі дажджы, забароны і абмежаванні на наведванне лясоў павінны быць аператыўна зняты", - заявіў раней кіраўнік міністэрства лясной гаспадаркі Віталь Дрожа.

Пік пажарнай небяспекі з-за анамальнай спякоты прыйшоўся на 25 чэрвеня, калі наведванне лясоў было абмежавана або забаронена ў 113 раёнах краіны. Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.
У лес хадзіць можна - забароны амаль усюды зняты