https://bel.sputnik.by/20210628/U-les-khadzts-mozhna---zabarony-amal-usyudy-znyaty-1047996752.html
У лес хадзіць можна - забароны амаль усюды зняты
У лес хадзіць можна - забароны амаль усюды зняты
Sputnik Беларусь
Там, дзе прайшлі дажджы, забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, якія былі ўведзеныя ў перыяд моцнай спёкі, аператыўна адмяняюцца. 28.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-28T14:35+0300
2021-06-28T14:35+0300
2021-06-29T11:51+0300
навіны
прырода
у беларусі
галоўнае
грамадства
лес
забарона
дождж
наведванне
спёка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047957910_0:200:1921:1280_1920x0_80_0_0_18f84313484a4e49835cb1d5186c0743.jpg
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў амаль усюды адменены. Гэтаму спрыялі багатыя дажджы, якія прайшлі ў выхадныя, паведамляе прэс-служба міністэрства лясной гаспадаркі."Там, дзе прайшлі дажджы, забароны і абмежаванні на наведвання лясоў павінны быць аператыўна зняты", - заявіў кіраўнік ведамства Віталь Дрожжа.Днём у панядзелак забароны засталіся толькі ў 18 з 118 раёнаў Беларусі. Па-ранейшаму дзейнічаюць забароны на наведванне лясоў у васьмі раёнах Брэсцкай вобласці, у шасці - Магілёўскай, трох - Гродзенскай і двух - Гомельскай.Карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь
Пік пажарнай небяспекі з-за анамальнай спякоты прыйшоўся на 25 чэрвеня, калі наведванне лясоў было абмежавана або забаронена ў 113 раёнах краіны.У Мінлясгасе паведамілі, што самы буйны пажар за апошні час адбыўся ў Чачэрскім спецлясгасе. Узгаранне зафіксавана 25 чэрвеня. Папярэдняя плошчу паразы агнём - 10 га. Мяркуецца, што гаворка ідзе аб наўмысным падпале.За мінулы тыдзень у лясным фондзе Мінлясгаса адбыўся 31 лясны пажар. Агульная плошча ўзгаранняў склала 18,7 га.За парушэнне правілаў забароны можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі па віне чалавека загарэўся лес, парушальніку пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў).Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047957910_0:0:1707:1280_1920x0_80_0_0_92f1c28ef6f8249d0143c7c7d8d1d09f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, грамадства, лес, забарона, дождж, наведванне, спёка
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, грамадства, лес, забарона, дождж, наведванне, спёка
У лес хадзіць можна - забароны амаль усюды зняты
14:35 28.06.2021 (абноўлена: 11:51 29.06.2021) Там, дзе прайшлі дажджы, забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, якія былі ўведзеныя ў перыяд моцнай спёкі, аператыўна адмяняюцца.
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў амаль усюды адменены. Гэтаму спрыялі багатыя дажджы, якія прайшлі ў выхадныя, паведамляе прэс-служба міністэрства лясной гаспадаркі.
"Там, дзе прайшлі дажджы, забароны і абмежаванні на наведвання лясоў павінны быць аператыўна зняты", - заявіў кіраўнік ведамства Віталь Дрожжа.
Днём у панядзелак забароны засталіся толькі ў 18 з 118 раёнаў Беларусі. Па-ранейшаму дзейнічаюць забароны на наведванне лясоў у васьмі раёнах Брэсцкай вобласці, у шасці - Магілёўскай, трох - Гродзенскай і двух - Гомельскай.
Карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь
Пік пажарнай небяспекі з-за анамальнай спякоты прыйшоўся на 25 чэрвеня, калі наведванне лясоў было абмежавана або забаронена ў 113 раёнах краіны.
У Мінлясгасе паведамілі, што самы буйны пажар за апошні час адбыўся ў Чачэрскім спецлясгасе. Узгаранне зафіксавана 25 чэрвеня. Папярэдняя плошчу паразы агнём - 10 га. Мяркуецца, што гаворка ідзе аб наўмысным падпале.
За мінулы тыдзень у лясным фондзе Мінлясгаса адбыўся 31 лясны пажар. Агульная плошча ўзгаранняў склала 18,7 га.
За парушэнне правілаў забароны можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі па віне чалавека загарэўся лес, парушальніку пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў).
Актуальную інфармацыю пра забароны можна адсочваць па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.