МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (4 WTA) выйшла ў паўфінал Уімблдона ў Вялікабрытаніі, паведамляе Sputnik.
Сабаленка сустрэлася ў 1/4 фіналу з туніскай Онс Жабер (24). Сустрэча выдалася напружанай, тым не менш, беларуска ўпэўнена перамагла саперніцу ў двух сэтах запар - 6:4, 6:3. Суперніцы правялі на корце 1 гадзіну 14 хвілін.
У наступным крузе, дзе вызначыцца фіналіст, беларуска сустрэнецца з чэшскай спартсменкай Каралінай Плішкавай (13).
Сабаленка засталася адзінай прадстаўніцай Беларусі на прэстыжным турніры ў адзіночным разрадзе. У панядзелак сваё пераможнае шэсце на турніры скончыў беларус Ілля Івашка (79 АТР). Раней з спаборніцтваў у адзіночным разрадзе выбыў шэраг беларусаў, у тым ліку экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (14).
Уімблдонскі турнір у Лондане будзе доўжыцца па 11 ліпеня, прызавы фонд спаборніцтваў - больш за 40 мільёнаў еўра.
Чытайце таксама:
Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу Уімблдона
Сабаленка з лёгкасцю выйшла ў чацвёрты круг Уімблдона
Арына Сабаленка з перамогі пачала выступленне на Уімблдоне