https://bel.sputnik.by/20210705/sabalenka-prablasya--14-fnalu-umbldona-1054020984.html
Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу Уімблдона
Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу Уімблдона
Sputnik Беларусь
На гэты раз на шляху беларускі ўстала тэнісістка з Казахстана Алена Рыбакіна, якая саступіла ў двух сэтах. 05.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-05T18:12+0300
2021-07-05T18:12+0300
2021-07-05T18:12+0300
арына сабаленка
фінал
уімблдон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/05/1053853513_0:655:1519:1509_1920x0_80_0_0_72e26d1b0bf0ae214c3c1ad7cdbb6135.jpg
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (4 WTA) выйшла ў 1/4 фіналу Уімблдона ў Вялікабрытаніі, паведамляе Sputnik.Сабаленка ўпэўнена пачала сустрэчу супраць казахстанскай спартсменкі Алены Рыбакінай (20), аднак прыкметна здала пазіцыі ў другім сэце. Тым не менш, беларуска здолела сабрацца і перамагчы - 6:3, 4:6, 6:3.Матч доўжыўся 1 гадзіну 50 хвілін.У наступным крузе Сабаленка сустрэнецца са спартсменкай з Туніса Онс Жабер (29).У панядзелак сваё пераможнае шэсце на турніры скончыў беларус Ілля Івашка (79 АТР), саступіўшы італьянцу Матэа Берыціні (9).Раней са спаборніцтваў у адзіночным разрадзе выбыў шэраг беларусаў, у тым ліку, і экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (14).Гуляць на турніры ў Лондане няпроста: з-за непагадзі некаторыя матчы прыпынялі, а іншыя і зусім пераносіліся на пазнейшыя тэрміны пры наступленні цемры.Уімблдонскі турнір у Лондане будзе доўжыцца па 11 ліпеня, прызавы фонд спаборніцтваў - больш за 40 мільёнаў еўра.Чытайце таксама:
уімблдон
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/05/1053853513_0:512:1519:1651_1920x0_80_0_0_3b753e16e4aa998b79c41ef9222de7ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, фінал, уімблдон
арына сабаленка, фінал, уімблдон
Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу Уімблдона
На гэты раз на шляху беларускі ўстала тэнісістка з Казахстана Алена Рыбакіна, якая саступіла ў двух сэтах.
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (4 WTA) выйшла ў 1/4 фіналу Уімблдона ў Вялікабрытаніі, паведамляе Sputnik.
Сабаленка ўпэўнена пачала сустрэчу супраць казахстанскай спартсменкі Алены Рыбакінай (20), аднак прыкметна здала пазіцыі ў другім сэце. Тым не менш, беларуска здолела сабрацца і перамагчы - 6:3, 4:6, 6:3.
Матч доўжыўся 1 гадзіну 50 хвілін.
У наступным крузе Сабаленка сустрэнецца са спартсменкай з Туніса Онс Жабер (29).
У панядзелак сваё пераможнае шэсце на турніры скончыў беларус Ілля Івашка (79 АТР), саступіўшы італьянцу Матэа Берыціні (9).
Раней са спаборніцтваў у адзіночным разрадзе выбыў шэраг беларусаў, у тым ліку, і экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (14).
Гуляць на турніры ў Лондане няпроста: з-за непагадзі некаторыя матчы прыпынялі, а іншыя і зусім пераносіліся на пазнейшыя тэрміны пры наступленні цемры.
Уімблдонскі турнір у Лондане будзе доўжыцца па 11 ліпеня, прызавы фонд спаборніцтваў - больш за 40 мільёнаў еўра.
Сабаленка з лёгкасцю выйшла
ў чацвёрты круг УімблдонаАрына Сабаленка
з перамогі пачала выступленне на Уімблдоне