Цырымонію адкрыцця Алімпіяды ў Токіа змогуць наведаць толькі VIP-персоны?

Канчатковае рашэнне з нагоды прысутнасці гледачоў на алімпійскіх аб'ектах спартыўныя чыноўнікі і ўлады Японіі павінны прыняць у чацвер.
Sputnik
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Арганізатары летніх Алімпійскіх Гульняў у Токіа хочуць правесці цырымоніі адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў без радавых гледачоў. Допуск на трыбуны атрымаюць толькі VIP-персоны, паведамляе газета The Asahi.
Урад Японіі праводзіць апошнія ўзгадненні з нагоды цырымоніі адкрыцця Гульняў. Пакуль прадугледжваецца, што захаваецца квота толькі для членаў так званай "алімпійскай сям'і": прадстаўнікоў Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), дыпламатаў, спонсараў.
Мяркуецца, што канчатковае рашэнне з нагоды гледачоў на алімпійскіх аб'ектах будзе прынята 8 ліпеня. У гэты дзень адбудзецца нарада з удзелам кіраўніцтва МАК, Міжнароднага Паралімпійскага камітэта, урада Японіі, улад Токіа і аргкамітэта Гульняў.

Алімпіяда ў Токіа

XXXII летнія Алімпійскія гульні адбудуцца ў японскай сталіцы з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Гэта найбуйнейшыя ў свеце спартыўныя спаборніцтвы, у якіх павінны ўзяць удзел каля 11 тысяч спартсменаў больш чым з 200 краін. Яны выступяць у 33 відах спорту і разыграюць 339 камплектаў узнагарод.
Гульні павінны былі прайсці летам 2020 года, але былі адкладзены роўна на год з-за пандэміі. Пры гэтым усё роўна было вырашана пакінуць назву "Алімпіяда-2020". Раней было прынята рашэнне, што замежныя балельшчыкі патрапіць на спаборніцтвы не змогуць.
Чытайце таксама:
Уладзімір Самсонаў не паедзе на Алімпіяду
Яшчэ пяць беларусаў возьмуць на Алімпіяду ў Токіа
У Японіі зробяць больш жорсткім патрабаванні на ўезд на Алімпіяду з некаторых краін
Як выглядае алімпійская вёска ў Токіа за месяц да пачатку гульняў