Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа - Sputnik Беларусь, 1920, 14.07.2021
Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа
Летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа праводзяцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Апошнія навіны аб Алімпійскіх гульнях чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Яшчэ пяць беларусаў возьмуць на Алімпіяду ў Токіа

© REUTERS / ISSEI KATOАлімпійскія гульні ў Токіа
Алімпійскія гульні ў Токіа - Sputnik Беларусь, 1920, 28.06.2021
Раней у спісе налічваліся 96 спартсменаў - гэта самая маленькая дэлегацыя Беларусі за ўвесь час удзелу краіны ў летніх Гульнях.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. На Алімпіяду, якая стартуе ў сталіцы Японіі менш чым праз месяц, паедуць яшчэ пяць беларускіх атлетаў, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Кваліфікацыйныя нарматывы выканалі двое лёгкаатлетаў на чэмпіянаце Беларусі - скакуха ў вышыню Марыя Жодзік і бар’ерыст Віталь Парахонька. Дарэчы, у лёгкаатлетаў будзе самая вялікая каманда з усёй беларускай дэлегацыі - каля 20 чалавек.
Выступіць на Алімпіядзе і баксёр Уладзіслаў Смяглікаў - квоту ён атрымаў дзякуючы адносна нядрэннай пазіцыі ў рэйтынгу Boxing Task Force. Смяглікаў выйдзе на алімпійскі рынг у вагавой катэгорыі 91 кг. Апроч яго, на Гульні паедуць Дзмітрый Асанаў (63 кг), Аляксандр Радзівонаў (69 кг) і Віталь Бандарэнка (75 кг) - раней яны выканалі кваліфікацыйныя нарматывы на турніры ў Парыжы.
Таксама два тэнісісты выступяць на алімпійскіх кортах - гэта Ягор Герасімаў і Ілля Івашка. Раней Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка аформілі пуцёўкі ў Токіа.
Як выглядае алімпійская вёска ў Токіа за месяц да пачатку гульняў – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2021
Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа
Як выглядае алімпійская вёска ў Токіа за месяц да пачатку гульняў – відэа
Такім чынам, беларускія спартсмены заваявалі 101 ліцэнзію. Гэта па-ранейшаму антырэкорд краіны за ўвесь час удзелу ў летніх Гульнях. Да прыкладу, у 1996 годзе ад Беларусі выступалі 157 спартсменаў, у 2000-м - 139, у 2004-м - 151, у 2008-м - 177, у 2012-м - 160, у 2016-м - 120.
Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. З-за пандэміі спаборніцтвы былі перанесены на год і цяпер адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. 20 сакавіка арганізатары канчаткова вырашылі праводзіць Гульні без замежных балельшчыкаў. Да гэтага часу вырашаецца пытанне, ці пускаць на стадыёны мясцовых балельшчыкаў. Вядома толькі, што месцы на адкрыццё і закрыццё Гульняў разыграюць у латарэю.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала