МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Два рэтрааўтамабілі перадалі беларусы Дзяржаўтаінспекцыі, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе ДАІ.
Урачыстае мерапрыемства ў гонар 85-годдзя Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі прайшло 7 ліпеня на базе УДАІ ГУУС Гомельскага аблвыканкама. Падчас яго супрацоўнікам ДАІ былі ўручаны ганаровыя граматы, нагрудныя знакі, а таксама прысвоены чарговыя званні.
Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя атрымала нечаканыя падарункі ад неабыякавых беларусаў. Мазыранін Карнэліў Рэпешка і жыхар Гомеля Сяргей Воўчак падарылі ведамству рарытэтныя "Масквіч 401" і ГАЗ-69 у міліцэйскай размалёўцы.
ГАЗ-69, падораны Дзяржаўтаінспекцыі
© Photo : УГАИ УВД Гомельской области
Абодва аўтамабілі прайшлі рэстаўрацыю, ключы ад іх былі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны начальніку УДАІ Гомельскай вобласці.
У прэс-службе адзначылі, што ў музеі ДАІ ўжо ёсць асобнікі рэтратэхнікі. Гэта ВАЗ-2101, ГАЗ-24, легендарная "Перамога", а таксама матацыкл "Урал". Зараз новыя машыны папоўняць калекцыю музея.