МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на пятніцу 9 ліпеня з-за спякоты, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць антыцыклон з вельмі цёплай паветранай масай.
Так, у пятніцу ў краіне будзе без ападкаў, а днём тэмпература паветра складзе ад +28 да +34°С.
На выхадных умовы надвор'я ў Беларусі істотна не зменяцца: толькі ў суботу 10 ліпеня месцамі на захадзе Брэсцкай вобласці могуць прайсці кароткачасовыя дажджы.
Па-ранейшаму будзе пераважаць вецер паўднёвага напрамку, а дзённая тэмпература чакаецца ў межах ад +28 да +34°С.
З-за гарачага надвор'я Белгідрамет абвясціў у краіне жоўты ўзровень небяспекі.