У Беларусі хочуць адмяніць каранцін для прышчэпленых па вяртанні з-за мяжы

Пытанне аб адмене самаізаляцыі абмяркоўваецца для тых, хто мае сертыфікаты вакцынацыі ад каронавіруса. Таксама магчыма скарачэнне каранціна да 7 дзён замест 10, пытанне могуць разгледзець ужо на наступным тыдні.
Sputnik
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Каранцін па вяртанні з-за мяжы плануюць скараціць да 7 дзён, а для тых, у каго ёсць сертыфікат аб вакцынацыі, і зусім могуць адмяніць самаізаляцыю. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
На нарадзе ў Дэпартаменце па турызме галоўны санітарны ўрач, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Аляксандр Тарасенка заявіў, што тэрмін самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы можа быць скарочаны да 7 дзён (цяпер - 10 дзён). Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя ўжо ўнесла адпаведную прапанову ў Саўмін, пастанова можа быць падпісана ўжо на наступным тыдні.
Другі момант - нелагічная самаізаляцыя пасля вяртання з-за мяжы для прышчэпленых ад каронавіруса. Як распавёў Аляксандр Тарасенка, такая прапанова Міністэрства аховы здароўя таксама ўнесена ў Саўмін: магчыма, гэтае пытанне будзе разгледжана на наступным тыдні.

Самаізаляцыя па прыездзе ў Беларусь

25 сакавіка 2020 года Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка 2020-га - 10 дзён). Пералік перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў - у залежнасці ад эпідсітуацыі у канкрэтнай дзяржаве.
У "чырвонай зоне" на дадзены момант застаецца 132 дзяржавы.
Інфаграфіка
Карта пунктаў вакцынацыі ад COVID-19 у Мінску