МІНСК, 10 ліп – Sputnik. З суботы, 10 ліпеня, мяняюцца правілы ўезду ў Расійскую Федэрацыю. Так, беларусы пры ўездзе ў РФ зараз павінны мець пры сабе вынікі адмоўнага тэста на каронавірус у мабільнай праграме "Падарожнічаю без COVID-19".
ПЦР-тэст неабходна зрабіць не пазней 72 гадзін да ўезду ў Расію, удакладнілі ў беларускім Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Новыя патрабаванні ўведзены ў сувязі з прыняццем пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача РФ №17 ад 2 ліпеня.
Новыя правілы не толькі для беларусаў
Патрабаванне аб наяўнасці вынікаў тэсціравання ў мабільнай праграме "Падарожнічаю без COVID-19" тычыцца таксама таксама жыхароў краін-членаў ЕАЭС і Таджыкістана і ўступае ў сілу з 10 ліпеня, як і для грамадзян Беларусі.
Для грамадзян Азербайджана, Малдовы, Узбекістана і Туркменістана новаўвядзенне стане актуальным з 1 верасня.
Праграма "Падарожнічаю без COVID-19"
Мабільная платформа "Падарожнічаю без COVID-19" распрацавана па ініцыятыве Еўразійскага банка развіцця, праграме дазваляе хутка знайсці пералік верыфікаваных лабараторый, здаць тэст на каронавірус, вынікі якога патрапяць у агульную з ЕАЭС сістэму.
Пасля гэтага грамадзянін, які атрымаў адмоўны тэст, зможа без лішніх перашкод перамяшчацца ў межах ЕАЭС, пазбягаючы лішняй папяровай цяганіны.
Спампаваць праграму можна бясплатна. Зараз у праграме ў акне "краіна адпраўлення" можна выбраць шэсць дзяржаў: Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расію і Таджыкістан. Іх жа можна паказаць у акне "краіна прыбыцця".
Беларусь далучылася да праекта ЕАЭС "Падарожнічаю без COVID-19" у сакавіку 2021 года. Перадаваць дадзеныя ў сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг ва ўзаемадзеянні з беларускім Міністэрствам аховы здароўя.
Як карыстацца мабільнай праграмай
Спампаваць праграму можна бясплатна на платформах Google Play і App Store. У працэсе ўстаноўкі на смартфон вам неабходна:
выбраць мову,
уключыць геалакацыю,
прыняць умовы ліцэнзійнай дамовы,
загрузіць скан пашпарта,
выбраць краіну адпраўлення і прыбыцця (Беларусь, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Расію ці Таджыкістан),
выбраць лабараторыю і запісацца на тэсціраванне.
У лабараторыі трэба пацвердзіць подпісам сваю згоду на працэдуру і на тое, што вынік прыйдзе ў праграму. Пасля даследавання кліенту дадуць дакумент з QR-кодам, які неабходна адсканіраваць праз праграму.
Чытайце таксама:
"Падарожнічаю без COVID-19": як працуе дадатак?
Мінздароўя павялічыла колькасць лабараторый, якія могуць рабіць платныя ПЦР-тэсты
Беларусь далучаецца да праекта ЕАЭС "Падарожнічаю без COVID-19"
Праграму "Падарожнічаю без COVID-19" зараз можна ўстанавіць на смартфон
"Падарожнічаю без COVID-19": пакрокава аб праграме