МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Краіны Еўрасаюза плануюць адмовіцца ад бензінавага транспарту на карысць электрамабіляў, знізіўшы транспартныя выкіды на 65% да 2030 года і на 100% - да 2035-га, паведамляе Bloomberg.
Еўрапейская камісія акцэнтавала ўвагу на вытворчасці легкавых аўтамабіляў - пакуль на іх прыпадае каля 12% усіх вугляродных выкідаў у ЕС, да канца дзесяцігоддзя аўтамабілі павінны будуць на 37,5% стаць бяспечней для клімату.
Еўрапейскія аўтагіганты ўжо агучылі планы вытворчасці электракараў на бліжэйшую перспектыву, да 2030 года абяцаюць вырабляць амаль увесь транспарт на акумулятарных батарэях.
Так, паводле дадзеных Bloomberg, найбуйнейшы еўрапейскі аўтавытворца Volkswagen плануе, што да 2030 года 70% усіх продажаў будуць складаць электракары, Renault збіраецца зрабіць экалагічнымі 90% машын, а Ford Motor перайсці на вытворчасць электрамабіляў цалкам.
Для масавага ўкаранення электракараў Еўракамісія абавяжа ўрады краін ЕС устанавіць зарадныя станцыі праз кожныя 60 кіламетраў на асноўных аўтамагістралях.
Масавы пераход насельніцтва еўрапейскіх краін на электратранспарт - частка пакета мер па дасягненню кліматычных мэт, якія Еўрасаюз мае намер апублікаваць на наступным тыдні. З іх дапамогай плануецца знізіць да 2030 года выкіды парніковых газаў на 55% у параўнанні з узроўнем 1990 года, а да 2050 года - стаць першым кантынентам з нулявымі выкідамі ў атмасферу.
Чытайце таксама:
Мытня не дае дабро: на электрамабілі увядуць увазныя пошліны
Электрамабілі вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года
Стала вядома, калі ў Беларусі выпусцяць першую партыю электрамабіляў