МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Насельнікі Мінскага заапарка ва ўмовах трапічнай спякоты, якая накрыла Беларусь, часцей прымаюць водныя працэдуры, атрымліваюць больш прахалоднага піцця. Але больш за ўсё пашанцавала мядзведзям: іх у спякоту кормяць марожаным.
У Беларусі другі тыдзень стаіць анамальная спякота, якая адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі, у аўторак паабяцалі ў паўднёвых раёнах да 36 градусаў.
"Зроблены дадатковыя меры, каб стварыць больш камфортныя ўмовы для насельнікаў заапарка ва ўмовах гарачага надвор'я. Да прыкладу, мядзведзяў кормяць марожаным. Яго гатуюць прама ў заапарку - з малака і садавіны", - распавяла Sputnik малодшы навуковы супрацоўнік Мінскага заапарка Анастасія Батурэвіч.
Паводле яе слоў, ва ўсіх драпежнікаў у клетках устаноўлены басейны з халоднай вадой, каб яны маглі купацца ў такую спякоту. Для птушак-насельнікаў заапарка прадугледжаны рэгулярны душ, акрамя соў, якія не пераносяць такія экстрэмальныя водныя працэдуры. "Совам наліваюць ваду на зямлю ў клетках", - патлумачыла суразмоўца агенцтва.
Такім буйным драпежнікам, як львы, тыгры кожны дзень, бліжэй да поўдня, вадой абліваюць скалы ў вальерах, каб ім было не так горача на працягу дня, распавяла Батурэвіч.
Яна таксама паведаміла, што дастаткова добра пераносяць гарачае надвор'е зубры, зебры, алені, а таксама вярблюды. "Нашы вярблюды сталі лысымі, напярэдадні спёкі яны скінулі шэрсць, так што ім вельмі нават камфортна", - адзначыла супрацоўнік заапарка.
Адказваючы на пытанне аб тым, хто менш за ўсё рэагуе на складаныя ўмовы надвор'я, Батурэвіч паведаміла, што менш за ўсё на спякоту рэагуюць малпы. "Чырвоныя малпы наогул пышна сябе адчуваюць", - сказала спецыяліст.
Пры гэтым яна паведаміла, што ўсе насельнікі заапарка атрымліваюць сезонны рацыён харчавання і ні ў каго апетыт з-за спякоты асабліва не знізіўся.
Чытайце таксама:
Насельнікі заапарка ратуюцца ад спёкі пры дапамозе ледзяных "тартоў"
Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу
Відэафакт: сурыкаты лашчацца на сонцы ў вулічным вальеры заапарка