Відэа

Насельнікі заапарка ратуюцца ад спёкі пры дапамозе ледзяных "тартоў" - відэа

Падпісацца
У рацыён насельнікаў Маскоўскага заапарка ўключылі ледзяныя "тарты", у якія ўмарожаны ласункі. Глядзіце на відэа, як звяры купаюцца і ядуць пачастункі ў спякоту.
Мядзведзям і пандам падрыхтавалі лёд з морквай і яблыкамі, малпам прапануюць паласавацца торцікамі з ягадамі, а драпежнікам - з мясам.
"У некаторых аддзелах спецыяльна для такіх гарачых дзён кіперы яшчэ ўзімку падрыхтавалі снег. Ён захоўваўся ў маразільніках, а цяпер супрацоўнікі выносяць яго жывёлам у якасці ўзбагачэння асяроддзя і невялікага астуджэння", - паведамляе прэс-служба.
Кранальная гісторыя: гэтая котка замяніла маму маленькай малпачцы – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 17.04.2021
Відэа
Кранальная гісторыя: гэтая кошка замяніла маму маленькай малпачцы – відэа
Акрамя таго, паведамляецца, што ва ўсіх жывёл ёсць магчымасць адпачыць ад анамальнай спёкі ва ўнутраных вальерах, дзе нават у самыя гарачыя дні захоўваецца прахалода.
У заапарку таксама адзначылі, што сярод насельнікаў ёсць і тыя, хто лёгка спраўляецца з маскоўскай спякотай. Гэта вярблюды, аўцабыкі, ваўкі і многія іншыя. Яны ўжо даўно падрыхтаваліся да лета, скінуўшы зімовыя футры. Авечак і альпак, якія не скідаюць шэрсць самастойна, супрацоўнікі заапарка пастрыглі.
Глядзіце таксама:
Стужка навiн
0