МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Парадак збору ў насельніцтва адпрацаваных аўтамабільных каталізатараў і лямбда-зондаў у якасці лому і адходаў каштоўных металаў вызначаны ў Беларусі, афіцыйны дакумент апублікаваны ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэтыя запчасткі ў насельніцтва могуць закупляць юрыдычныя асобы і "ІПэшнікі" пры наяўнасці спецыяльных дазволаў на дзейнасць, звязаную з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі. Да іх можна аднесці і ювеліраў.
Здаваць каталізатары і зонды можна непасрэдна ў месцах выканання работ і аказання паслуг, названых у ліцэнзіі. Каталітычныя канвертары прымаюцца ў выглядзе штампаванай абалонкі, якая змяшчае керамічны блок у выглядзе сотаў або металічны блок у выглядзе сотаў з гафрыраванай фальгі. Здаць каталізатар можна ў любым стане - разбураным, аплаўленым, раздробленым, здробненым.
Што тычыцца прыёмкі лямбда-зондаў, то яны павінны быць у цэлым выглядзе, з захаваннем усіх элементаў, прадугледжаных канструкцыяй.
Каталізатар - гэта аўтамабільны нейтралізатар выхлапных газаў. У ім размяшчаюцца "соты" з напыленнем з паладыю, плаціны, родыю або золата. Прыкладны кошт, па якім можна прадаць "бэушны" каталізатар, залежыць ад колькасці ў ім каштоўных металаў, а таксама ад маркі і стану аўтамабіля. Лямбда-зонд - гэта кіслародны датчык, які дазваляе ацэньваць колькасць паліва, што засталося і не згарэла, альбо кіслароду ў выхлапных газах. У ім таксама ўтрымліваюцца каштоўныя металы, але ў меншай колькасці.
Чытайце таксама:
Амаль мільён: тэхагляд прайшоў ужо кожны чацвёрты кіроўца ў Беларусі
Ці будзе сістэма АСАГА адзінай для грамадзян Расіі і Беларусі
"Формула 1": Гран-пры Расіі хочуць перанесці з Сочы ў Санкт-Пецярбург