МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі павышае стаўку рэфінансавання да 9,25% гадавых, паведаміла ў чацвер прэс-служба рэгулятара.
"З 21 ліпеня стаўка рэфінансавання складзе 9,25% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт - 10,25%, стаўка па дэпазіце овернайт - 8,25%", - сказалі ў прэс-службе.
Там таксама адзначылі, што гэтае рашэнне было прынята праўленнем Нацбанка 15 ліпеня на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.
У банку ўдакладнілі, што ў Беларусі ў другім квартале бягучага года паскорыўся рост цэн, а таксама павысілася інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў. Гэта было абумоўлена павелічэннем попыту на фоне наяўных цяжкасцей у вытворчасці і лагістыцы. Яшчэ адзін фактар росту цэн у рэспубліцы - гэта павышаныя інфляцыйныя чаканні эканамічных агентаў. Менавіта таму Нацбанк вырашыў павысіць стаўку рэфінансавання на 75 базісных пунктаў.
У апошні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі павышалася 21 красавіка - да 8,5% гадавых. Да гэтага з 2015 года ключавы для беларускай эканомікі паказчык толькі паніжаўся.
Прагноз па інфляцыі
У банку заявілі, што па выніках III квартала гадавая інфляцыя захаваецца паблізу ўзроўню чэрвеня бягучага года.
"У далейшым інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў стане запавольвацца. У снежні гадавы прырост спажывецкіх цэн ацэньваецца паблізу 9%", - сказалі ў рэгулятары.
У Нацбанку ўдакладнілі, што інфляцыя ў гадавым вымярэнні да канца 2022-га наблізіцца да 6%.
Чытайце таксама:
Павышэнне стаўкі рэфінансавання павінна стрымаць інфляцыю ў Беларусі
Наяўных грошаў у Беларусі стала менш: эксперт растлумачыў, каму турбавацца
Нацбанк пазапланава вырашыў знізіць стаўку рэфінансавання