Фота

Пятровіца гуляе: танцы, спевы, карагоды і вечарыны

Фестываль традыцыйнай народнай культуры "Пятровіца" - народнае свята, падобнае на Купалле і прысвечанае прыродзе, травам і кветкам, будучаму ўраджаю і, вядома, каханню.
Sputnik
Народны фэст "Пятровіца" у Любанскім раёне Беларусі арганізавалі энтузіясты, неабыякавыя да роднай гісторыі і старажытных традыцый: стваральніца і ідэйны арганізатар школы "Пятровіца" Анастасія Кухарэнка і этнахарэограф, кіраўнік фальклорнага ансамбля "Верабейкі" г. Любань Сяргей Выскварка.
"Пятровіца"– такую назву атрымала ў 2011 годзе летняя моладзевая школа традыцыйнага народнага танца, а потым і фэст традыцыйнай народнай культуры, у які школа перарасла за гады свайго існавання.
1 / 24

З самай раніцы ўдзельнікі пайшлі да ахоўнага крыжа, усталяванага на месцы разбуранай царквы і правялі рытуал "абраканне": прынеслі богу дары (стужкі, ручнікі) разам з просьбай аб дапамозе ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.

2 / 24

Затым удзельнікі пайшлі ў поле да сакральнага векавога дуба, павязалі на яго стужачкі з просьбай сустрэць наканаванага і заняліся пляценнем святочных вянкоў.

3 / 24

Па павер'і, Пятроў дзень - гэта апошні дзень у годзе, калі незамужняя дзяўчына можа знайсці сабе пару.

4 / 24

Традыцыйна з усёй Беларусі, а таксама з замежжа збіраецца моладзь, каб навучыцца народнай манеры танца, зведаць хаця б маленькую частку багатай – аж у 95 танцаў – танцавальнай скарбонкі Любаншчыны.

5 / 24

Танцы гармонікавай хвалі вучылі з кіраўніком фальклорнага ансамбля "Верабейкі" Сяргеем Выскваркам у вёсцы Жораўка.

6 / 24

Ён дзеліцца сваімі ведамі любанскай танцавальнай манеры, якія атрымаў яшчэ ад сваёй бабулі, а папоўніў і сістэматызаваў ужо падчас сур’ёзнай даследчыцкай працы.

7 / 24

На Пятровіцу ў вёсцы Жораўка паказалі, як праводзіць карагод на пачатак касавіцы. Гэта час, калі традыцыйна мужчыны былі заняты касьбою, а ў дзяўчат была ці не апошняя магчымасць пагуляць перад жнівом.

8 / 24

Падчас фестывалю адбылася рэканструкцыя абрадавых дзей пачатку і завяршэння жніва з гуртом “Павалякі”.

9 / 24

З першых каласкоў робяць маленькі снапок і нясуць дадому.

10 / 24

Жніво пачынаецца пад канец ліпеня - пачатак жніўня.

11 / 24

На дажынкі па традыцыі плялі вянок з апошняй лапінкі жыта.

12 / 24

Увечары адбылася святочная вечарынка ў вясковай хаце.

13 / 24

У Жораўцы частавалі стравамі з печы.

14 / 24

Этнографы з Любаньскага дома культуры вучылі, як правільна навіваць наміткі.

15 / 24

Намітка - гэта старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор замужніх жанчын.

16 / 24

Выраб роставай лялькі – Траўніцы з раслін – прадэманстравалі ў вёсцы Кузмічы.

17 / 24

Дзяўчыны Кузьмічоў пад час кірмаша паказалі вясельныя вянкі, якія робяць у гэтай вёсцы.

18 / 24

Традыцыйныя танцы на Пятровіцу ў вёсцы Кузьмічы.

19 / 24

Увечары можна было паспытаць духмянай юшкі: па біблейскіх паданнях Святы Пётр быў рыбак, таму ў Пятроў дзень прынята частавацца рыбай або юшкай, каб абараніць сваю сям'ю ад разладу і скандалаў.

20 / 24

Пятровіца - гэта перыяд ад дня святой Сёмухі да свята раўнаапостальных Пятра і Паўла, на які прыпадае Пятроўскі пост.

21 / 24

Увечары ўсе пайшлі карагодамі па вёсцы, дзяўчаты і жанчыны вадзілі іх асобна. Калі дзявочы карагод сустракаў на сваім шляху мужчыну, яго зацягвалі ў круг і вадзілі вакол яго карагоды.

22 / 24

Пасля абраду распальвання вогнішча замужнія жанчыны дзякавалі святым і казалі святочныя наказы-просьбы пра добры ўраджай, сямейнае шчасце. Таксама кідалі ў якасці свайго дару ў вогнішча жмені солі.

23 / 24

У даўніну дзяўчыны зрывалі старыя шапкі з жанатых мужчын і кідалі іх у агонь, каб было шчасце ў сямейным жыцці.

24 / 24

Хлопцы з дзяўчынамі скакалі, узяўшыся за рукі, праз вогнішча і цалаваліся. Дзяўчына аддавала хлопцу свой вянок.