МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Падстаў для ўвядзення надзвычайнага або ваеннага становішча ў Беларусі цяпер няма, заявіў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Уладзімір Арчакоў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Арчакоў пракаменціраваў падпісаны закон "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". У дакуменце гаворыцца, што падставай для ўвядзення НС могуць стаць беспарадкі, якія будуць суправаджацца гвалтам ці яго пагрозай з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека для жыцця і здароўя насельніцтва, тэрытарыяльнай цэласнасці і існавання дзяржавы.
"Гаворка пра гэта цяпер не ідзе. Цяпер няма падстаў для ўвядзення надзвычайнага, а тым больш ваеннага становішча", - сказаў намеснік дзяржсакратара. Паводле яго слоў, не трэба ўспрымаць увядзенне НС як нейкую рэпрэсіўную меру.
Арчакоў адзначыў, што, наадварот, яна заклікана абараніць насельніцтва ад магчымых неспрыяльных фактаў, якія могуць паўстаць.
Ён таксама дадаў, што ў Беларусі ёсць людзі, якім рэжым НС на руку. Яны, як правіла, рады санкцыям супраць рэспублікі, спыненню прадпрыемстваў, пашкоджанню інфраструктуры, скарачэнню экспарту. Таму для таго, каб забяспечваць бяспеку, дзяржава павінна быць гатова да гэтага.
Хоць касманаўты і вадалазы
Арчакоў падкрэсліў, што ў заканадаўстве рэспублікі ўжо даўно прапісана, што армія можа служыць не толькі для абароны ад знешняй агрэсіі.
Ён прывёў у прыклад мінулы год, калі спатрэбіліся дадатковыя рэсурсы для забеспячэння парадку ў грамадстве.
Па словах намесніка дзяржсакратара, у той жа час ніхто не адмяняў іншыя здарэнні: злачынствы, пажары, прытым з гэтым таксама неабходна было змагацца, а колькасць сілавых ведамстваў павялічыць дзяржава не магла, так як гэта ўсё - грошы падаткаплацельшчыкаў.
Тым не менш, выхад удалося знайсці і абыйсціся сіламі і сродкамі розных ведамстваў, дадаў Арчакоў.
Ён адзначыў, што людзям усё роўна, хто забяспечвае іх бяспеку - ваенныя, міліцыя або "хоць касманаўты і вадалазы".
Чытайце таксама:
Лукашэнка зацвердзіў папраўкі ў закон аб абароне суверэнітэту
Беларусь узмацняе ролю Савета бяспекі ў абароне суверэнітэту
Вальфовіч: Беларусь і Расія намецілі план процідзеяння гібрыдным войнам
Наступальныя дзеянні: што адпрацуюць на ваенных вучэннях "Захад - 2021"