Беларусь узмацняе ролю Савета бяспекі ў абароне суверэнітэту

© Sputnik / Виктор ТолочкоПісьмовы набор кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.06.2021
Месяц таму беларускі лідэр падпісаў дэкрэт "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу", паводле якога прэзідэнцкія паўнамоцтвы адыдуць Савету бяспекі на выпадак "калі што".
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Беларускія ўлады прынялі рашэнне аб узмацненні ролі Савета бяспекі ў абароне суверэнітэту краіны. Адпаведная пастанова Савета бяспекі апублікавана ў суботу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе павысіць ролю Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь у пытаннях абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, падтрымання грамадзянскага міра і згоды ў краіне, процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму", - гаворыцца ў дакуменце.
Пастанову падпісаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Будынак КДБ Беларусі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 19.04.2021
КДБ РБ раскрыў падрабязнасці справы аб замаху на Лукашэнку
Савету міністраў даручана на працягу месяца сумесна з іншымі зацікаўленымі дзяржорганамі падрыхтаваць і ўнесці на разгляд кіраўніку дзяржавы праект закона аб змяненні законаў "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы" у мэтах стварэння дадатковых умоў для папярэджання і нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспекі, у тым ліку з улікам прэзідэнцкага Дэкрэта ад 9 траўня №2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу".
Нагадаем, 9 траўня гэтага года Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб тым, што ў выпадку гібелі прэзідэнта з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў прэзідэнцкія паўнамоцтвы часова пяройдуць Савету бяспекі, і ўсе дзяржорганы будуць дзейнічаць у адпаведнасці з яго рашэннямі.
Чытайце таксама:
Лукашэнка расказаў, за што адказвае Савет бяспекі
Лукашэнка раскрыў дэталі свайго самага прынцыповага рашэння
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі