МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу адвакатаў апазіцыйнага палітыка Марыі Калеснікавай на падаўжэнне ёй тэрмінаў утрымання пад вартай да 1 жніўня.
Прадстаўніка перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі Калеснікаву затрымалі ў пачатку верасня 2020 года. Першапачаткова ёй было прад'яўлена абвінавачанне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, потым былі яшчэ узбуджаны крымінальныя справы.
Калеснікава спачатку змяшчалася ў "следчай турме" у Жодзіна, потым яе перавезлі ў Мінск, на "Валадарку". Ёй некалькі разоў падаўжалі час утрымання пад вартай, апошні раз - да 1 жніўня.
"Суд не задаволіў скаргу абароны Калеснікавай на падаўжэнне ёй тэрміну ўтрымання пад вартай", - паведамілі Sputnik у пятніцу крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання крымінальнай справы.
У Калеснікавай за час следства памяняўся адвакат - раней яе абараняла Людміла Казак, але Мінюст пазбавіў яе ліцэнзіі.
Як раней паведамлялася, справа ў дачыненні да Калеснікавай і юрыста Максіма Знака ўжо ў Мінскім абласным судзе, але дата разгляду яшчэ не прызначана.
Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 КК.
Паводле Крымінальнага кодэкса, ч. 1 арт. 357 ("Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады") прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі, ч. 3 арт. 361 ( "Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы") - да 5 гадоў пазбаўлення волі, і ч. 1 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання") - да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Справу Калеснікавай і Знака будзе разглядаць Мінскі абласны суд
Генпракуратура: у суд накіравана справа ў дачыненні да Калеснікавай і Знака
Мінюст распавёў, за што пазбавіў ліцэнзіі адваката Калеснікавай
Абарона Калеснікавай папрасіла СК адпусціць апазіцыйнага палітыка пад заклад
Сустрэча Лукашэнкі з апазіцыяй: улады патлумачылі, чаму не было Калеснікавай
Калеснікавай прад'яўлена абвінавачанне ў закліках да звяржэння ўлады
Дзяржпагранкамітэт пацвердзіў затрыманне Калеснікавай на мяжы з Украінай