Падтапленні дарог і затрымка цягнікоў: у МНС распавялі пра наступствы непагадзі

За мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне 532 населеных пунктаў. Паводле даных на 6 раніцы нядзелі, у 31 з іх работы па аднаўленні электразабеспячэння яшчэ працягваюцца.
Sputnik
МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Навальнічны фронт прайшоў па тэрыторыі Беларусі ў суботу, 17 ліпеня, аб наступствах распавялі ў МНС рэспублікі.
З-за моцных парываў ветру, якія дасягалі 24 метраў у секунду, пацярпеў 21 населены пункт (18 у Гродзенскай і 3 у Мінскай абласцях). Пашкоджаны дахі 14 пабудоў (палова - жылыя дамы, палова - сельгаспабудовы).
Зафіксавана 49 выпадкаў падзення дрэў: 21 выпадак - у Мінскай, 11 - у Гродзенскай, чатыры - у Магілёўскай, тры - у Гомельскай абласцях, па пяць - у Брэсцкай вобласці і ў Мінску.
Удар маланкі прывёў да гібелі маладой дзяўчыны, яшчэ чатыры чалавекі былі шпіталізаваны з траўмамі.
На двух чыгуначных перагонах ( "Куранец-Маладзечна" у Вілейскім і "Вілейка-Маладзечна" у Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці) на пуці ўпалі дрэвы, што прывяло да затрымкі руху трох пасажырскіх цягнікоў. Затрымка склала ад сямі хвілін да дзвюх гадзін.
З-за дажджу былі падтоплены шэсць участкаў дарог у Гродна, пяць - у Мінску. У сталіцы па гэтай прычыне быў спынены рух 20 аўтобусных, 15 тралейбусных і 5 трамвайных маршрутаў. Затрымка склала ад 17 хвілін да 3 гадзін 34 хвілін.
Як удакладнілі ў "Белэнэрга", за мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне 532 населеных пунктаў (з іх 240 у Мінскай, 118 - у Віцебскай, 9 - у Гродзенскай, 40 - у Магілёўскай, 23 - у Гомельскай і 12 - у Брэсцкай абласцях). Паводле даных на 6 раніцы нядзелі, у 31 населеным пункце яшчэ працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння.