Вызначаны ўладальнік Залатой пальмавай галіны Канскага кінафестывалю

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла ў суботу ў галоўнай зале Палаца фестываляў і кангрэсаў на набярэжнай Круазэт ў Францыі.
Sputnik
МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Залатую пальмавую галіну - галоўную ўзнагароду 74-га Канскага кінафестывалю - атрымаў фільм "Тытан" французскага рэжысёра Джуліі Дзюкарно.
Гран-Пры фестывалю ўдастоены фільмы "Купэ нумар шэсць" фінскага рэжысёра Юха Куосманена і "Герой" іранца Асгара Фархадзі.
Лепшым рэжысёрам стаў француз Леас Каракс за фільм "Анэт".
Прыз за лепшую мужчынскую ролю атрымаў амерыканскі акцёр Калеб Лэндру Джонс, які сыграў у фільме Джасціна Курзеля "Нітра".
У жаночай намінацыі перамагла нарвежская актрыса Рэнаце Рэйнсве, яна знялася ў фільме "Горшы чалавек на свеце" (рэжысёр Ёакім Трыер).
Карцінай з лепшым сцэнарам прызнана работа японскага рэжысёра Рюсукэ Хамагуці - "Сядзь за руль маёй машыны".
Прыз журы дастаўся двум фільмам: "Калена Ахеда" (ізраільскі рэжысёр Надаў Лапід) і "Памяць" (рэжысёр з Тайланда Апічатпонг Вірасетакул).
Ганаровую Залатую пальмавую галіну ўручылі італьянскаму акцёру і рэжысёру Марка Белакё. Раней аналагічную ўзнагароду атрымала Джодзі Фостэр.
Усяго ў асноўнай праграме фестывалю бралі ўдзел 24 карціны, таксама сярод фільмаў была карціна расійскага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава "Пятровы у грыпе". Журы ўзначальваў амерыканскі рэжысёр і акцёр Спайк Лі.
Цырымонія адкрыцця фестывалю адбылася на Блакітным беразе ў аўторак, 6 ліпеня. Міжнародны кінаагляд завяршыўся ў суботу, 17 лiпеня
Фота
Доўгачаканае адкрыццё Кан: лепшыя вобразы зорак на чырвонай дарожцы