МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Забароны і абмежаванні на наведванне грамадзянамі лясных угоддзяў дзейнічаюць у 36 раёнах Беларусі, сведчаць дадзеныя Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
Карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь
© Photo : Минлесхоз Беларуси
Днём раней гэтая лічба была роўная 79. Цалкам забароны на наведвання лясоў знятыя ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. Часткова абмежаванні засталіся ў Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях.
Сіноптыкі прагназуюць прахалоду і дажджы ў бліжэйшы час, таму абмежаванні будуць здымацца.
Сачыць за актуальнай інфармацыяй пра забароны можна па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.
За парушэнне правілаў забароны наведвання лясоў можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі па віне чалавека загарэўся лес, парушальніку пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў).
Паводле інфармацыі Белгідрамета, тэмпература працягне зніжацца на гэтым тыдні следам за халодным фронтам, які паступае з Еўропы, але будзе па-ранейшаму дастаткова цёпла.