Макей: у дачыненні да Беларусі ідзе гульня без правілаў

Разам з тым міністр замежных спраў падкрэсліў, што для беларускага боку заўсёды асноватворным быў прынцып дыпламатычнага мірнага вырашэння любых спрэчак.
Sputnik
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Тое, што адбываецца ў дачыненні да Беларусі, выходзіць за межы чалавечага разумення, ідзе гульня без правілаў. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ.
"Безадказнасць і поўная непрадказальнасць з боку Захаду - гэта сёння становіцца абсалютнай нормай іх паводзін... І нам у гэтай сітуацыі спрабаваць гуляць па нейкіх правілах таксама вельмі складана. Таму мы будзем вымушаныя рэагаваць адэкватна развіццю абстаноўкі", - заявіў кіраўнік МЗС.
Ён падкрэсліў, што для беларускага боку заўсёды асноватворным быў прынцып дыпламатычнага мірнага вырашэння любых спрэчак.
"Не санкцыйныя шляхам, не, тым больш, вайсковым. І мы гаварылі пра гэта заўсёды. І нават у гэтых умовах, калі супраць Беларусі фактычна развязана гандлёва-эканамічная, палітычная вайна, аж да тэрарыстычных пагроз, мы лічым, што ёсць магчымасць для дыялогу".
Уладзімір Макей сказаў, што Беларусь не збіраецца спальваць за сабой масты: "Мы заўсёды кажам нашым партнёрам аб тым, што неабходна спыніцца, задумацца, да чаго могуць прывесці тыя ці іншыя дзеянні, і выпрацаваць такія крокі, якія дазволілі б супакоіць сітуацыю і не парушаць далікатную стабільнасць у рэгіёне".
Паводле яго ацэнкі, з Беларусі хочуць зрабіць другую Украіну, але ў такім выпадку "гэта будзе яшчэ больш гарачая кропка на карце". "І мы, натуральна, рашуча маем намер не дапусціць гэтага", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Чытайце таксама:
Макей распавёў, у якім выпадку Беларусь адкрые рэйсы ў Крым
Макей: мы проста абавязаны выканаць дамову аб Саюзнай дзяржаве
Макей: Беларусь выстаіць ва ўмовах санкцый Захаду