Следства адмовілася адпусціць Кастусёва з СІЗА КДБ

Кіраўнік найстарэйшай у Беларусі апазіцыйнай партыі Рыгор Кастусёў быў затрыманы па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту
Sputnik
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Следчы па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту адмовіўся змяніць меру ўтрымання старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву, з турэмнага шпіталя яго зноў вярнулі ў СІЗА КДБ, паведаміла адвакат абвінавачанага.
Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам. Яны праходзяць па крымінальнай справе аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі.
Некалькі тыдняў таму 64-гадовы Кастусёў трапіў у турэмны шпіталь у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.
"Кастусёў быў пераведзены з рэспубліканскай бальніцы для асуджаных (СІЗА 1) у "амерыканку" (СІЗА КДБ). У задавальненні хадайніцтва абаронцы пра змяненне меры ўтрымання ў дачыненні да Кастусёва было адмоўлена", - паведаміла Sputnik ў аўторак адвакат Інэса Аленская.
Як раней паведамлялася, у Кастусёва ў СІЗА КДБ узніклі праблемы са здароўем - гаворка ішла аб сардэчна-сасудзістым захворванні. Пасля таго, як яго перавялі ў турэмны шпіталь, адвакат напісала хадайніцтва аб змене меры ўтрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі.
Да таго, як Кастусёў трапіў з сардэчным прыступам у шпіталь, ён знаходзіўся ў адной камеры з Віктарам Бабарыка, якому ўжо вынеслі прысуд і этапавалі ў папраўчую калонію.
Як раней паведамлялася са спасылкай на зяця Кастусёва, якому ён напісаў з СІЗА ліст, следства па справе па спробе дзяржаўнага перавароту падоўжана да 12 кастрычніка.
Аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, падчас якога планаваўся замах на прэзідэнта Беларусі, распавёў СМІ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка праз некалькі дзён пасля затрымання фігурантаў справы.
Паводле яго слоў, беларускі КДБ затрымаў арганізаваную групу, якая рыхтавала ўзброены пераварот. У яе склад уваходзілі як грамадзяне Беларусі, так і замежнікі.
Як удакладніў прэзідэнт, у падрыхтоўцы перавароту немалую ролю маглі гуляць амерыканскія спецслужбы.
Дапамогу ў спецаперацыі аказалі расійскія калегі з ФСБ. Як паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязяў ведамства, у Маскве быў затрыманы юрыст Юрый Зянковіч, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Беларус,і і беларускі палітолаг Аляксандр Фядута, якія планавалі ваенны пераварот 9 траўня ў Мінску.
У гэтую ж групу, па дадзеных беларускага КДБ, уваходзіў і лідэр апазіцыйнай партыі Рыгор Кастусёў - ён затрыманы на тэрыторыі Беларусі.
Чытайце таксама:
У Мінска ёсць доказы датычнасці ЗША ў падрыхтоўцы перавароту – Хрэнін
Следства па справе аб дзяржперавароце ў Беларусі падоўжана да кастрычніка
Колькасць павялічылася: КДБ назваў імёны ўсіх абвінавачаных па справе аб дзяржперавароце