Міклашэвіч: у Беларусі прапанавана захаваць прэзідэнцкую форму праўлення

У абноўленай Канстытуцыі таксама прапануецца замацаваць не больш за два прэзідэнцкія тэрміны
Sputnik
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Канстытуцыйная камісія прапанавала пакінуць у Беларусі прэзідэнцкую форму праўлення і замацаваць у Асноўным законе норму, якая прадугледжвае, што чалавек, які выбіраецца на пасаду кіраўніка дзяржавы, не можа займаць больш за два прэзідэнцкія тэрміны.
"У раздзеле "Прэзідэнт. Парламент. Урад" прапанавана захаваць прэзідэнцкую форму праўлення", - заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч.
Паводле яго слоў, акрамя гэтага, прапанавана для заняцця пасады прэзідэнта ўсталяваць больш высокі ўзроставы цэнз - 40 гадоў, а таксама цэнз аселасці (пастаяннае пражыванне ў Беларусі не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі) і цэнз грамадзянства (не мець грамадзянства замежнай дзяржавы).
Прапануецца ўдакладніць канстытуцыйныя тэрміны знаходжання на пасадзе прэзідэнта, усталяваўшы, што адна і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам не больш за два тэрміны.
Усяго па выніках працы камісіі прапануецца 59 артыкулаў Канстытуцыі змяніць, 2 артыкулы выключыць, 16 артыкулаў уключыць.
Акрамя гэтага, прапануецца вызначыць у поўным аб'ёме заканадаўчыя паўнамоцтвы парламента, пашырыць яго кантрольныя паўнамоцтвы і ўдзел у вырашэнні кадравых пытанняў.
Прапануецца павялічыць тэрмін паўнамоцтваў парламента з чатырох да пяці гадоў. Змяніць парадак правядзення сесій парламента - адна сесія з верасня па чэрвень на працягу года.
Акрамя гэтага, прапанавана пашырыць паўнамоцтвы ўрада і яго самастойнасць у прыняцці рашэнняў у сферы выканаўчай улады.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра тое, каб даць права ўраду ўносіць прэзідэнту прапановы аб прызначэнні і адкліканні беларускіх дыпламатаў.
Таксама ў мэтах павышэння самастойнасці ўрада прапануецца выключыць права прэзідэнта адмяняць акты ўрада.
Чытайце таксама:
Пра пенсійную сістэму: пройдзе выніковае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі
Абнародаваны праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі
Канстытуцыйная камісія і яе склад