Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з іскам аб ліквідацыі БАЖ

У Мінюсце адзначылі, што гаворка ідзе пра парушэнне заканадаўства аб грамадскіх аб'яднаннях.
Sputnik
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла папярэджанне Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) і падало іск аб ліквідацыі гэтага грамадскага аб'яднання, паведамілі ў Мінюсце.
"У Вярхоўны Суд пададзены іск аб ліквідацыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", - паведамлялі Sputnik ў прэс-службе ведамства.
Там адзначылі, што гаворка ідзе пра парушэнне заканадаўства аб грамадскіх аб'яднаннях.
"Сваім лістом БАЖ у адрас Міністэрства юстыцыі прызнаў выяўленыя парушэнні і неабходнасць іх ліквідацыі. Аднак ва ўстаноўлены тэрмін дадзенае грамадскае аб'яднанне не распачало мер па ліквідацыі парушэнняў, што недапушчальна", - падкрэслілі ў Мінюсце.
Там растлумачылі, што згодна з законам "Аб грамадскіх аб'яднаннях", ГА павінна пісьмова паведаміць у рэгіструючы орган аб ліквідацыі парушэнняў, што паслужылі падставай для вынясення пісьмовага папярэджання, і прадставіць пацвярджаючыя дакументы не пазней чым у трохдзённы тэрмiн пасля заканчэння тэрмiну ўстаранення парушэнняў, устаноўленага ў пісьмовым папярэджанні.
У сувязі непрыняццем мер па ліквідацыі парушэнняў з боку БАЖ і паўторным (пасля вынесенага пісьмовага папярэджання) парушэннем заканадаўства, быў пададзены іск у Вярхоўны суд аб ліквідацыі.
Чытайце таксама:
МЗС Беларусі дало "фантасмагарычны" адказ на заявы Захаду пра вобыскі ў БАЖ
МУС пракаментавала вобыскі ў журналістаў і праваабаронцаў - відэа
У Беларусі праходзяць масавыя вобыскі ў журналістаў і праваабаронцаў