Відэа

МУС пракаментавала вобыскі ў журналістаў і праваабаронцаў - відэа

Падчас следчых дзеянняў былі канфіскаваны "меркавана наркатычныя рэчывы і прадмет, падобны на пісталет". Глядзіце на відэа, як ГУБАЗіК правёў амаль 90 вобыскаў за дзень.

У аўторак, 16 лютага, супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС у межах папярэдняга расследавання Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзілі масавыя вобыскі ў журналістаў і праваабаронцаў.

Па дадзеных прэс-службы МУС, за ўчорашні дзень прайшлі каля 90 вобыскаў у супрацоўнікаў незарэгістраваных арганізацый - праваабарончага цэнтра "Вясна", "Прафсаюза работнікаў РЭП", Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) і "медыя-рэсурсаў пратэстнага толку".

"Падчас следчых дзеянняў канфіскаваны грошы ў рознай валюце (больш за 80 тыс. долараў у эквіваленце), дакументы на атрыманне замежных грантаў і сотні квітанцый на аплату штрафаў фізічных асоб і юрыдычных паслуг, пратэстная літаратура і матэрыялы пра формы і метады процідзеяння супрацоўнікам міліцыі, у тым ліку гвалтоўнага характару", - паведамілі ў МУС.

Акрамя таго, сярод "знаходак" ГУБАЗіК апынуліся: незарэгістраваная сімволіка, анкеты "аб аказанні дапамогі псеўдарэпрэсіраваным", ЛГБТ-літаратура, сертыфікаты на навучанне за мяжой, "як мяркуецца наркатычныя рэчывы і прадмет, падобны на пісталет".

Апошнія два адпраўлены на экспертызу, адзначылі ў МУС. Усе канфіскаваныя супрацоўнікамі ГУБАЗіК рэчы ў СК Беларусі.

Палітолаг, член Грамадскай палаты РФ Сяргей Маркаў - Sputnik Беларусь, 1920, 16.02.2021
Радыё
Маркаў аб БЧБ-сімволіцы: ці варта ламаць коп'і?

Прычынай вобыскаў МУС назвала вынікі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да асоб і арганізацый, якія фінансава і інфармацыйна падтрымліваюць акцыі пратэстаў у Беларусі.

"Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, яны не проста аказвалі дапамогу, а выступаючы замежнымі агентамі, арганізоўвалі і фінансавалі пратэсты пад прыкрыццём праваабарончай дзейнасці", - паведамілі ў МУС.

Следчы камітэт праводзіць расследаванне крымінальнай справы па арт.342 КК Беларусі - арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Глядзіце на відэа, як праходзілі вобыскі ў журналістаў і праваабаронцаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала