МІНСК, 21 ліп - Sputnik. У сталіцы Алімпійскіх гульняў-2020 Токіа, адбылася сесія МАК, на якой удзельнікі выбралі краіну і горад, дзе пройдуць спаборніцтвы ў 2032 годзе, распавялі ў прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Сталіцай летніх Гульняў-2032 упершыню стане аўстралійскі Брысбэн. За правядзенне ў гэтым горадзе Алімпіяды прагаласавалі 72 чалавекі, пяць - супраць, трое ўстрымаліся.
Дарэчы, Брысбэн быў адзіным кандыдатам на правядзенне спаборніцтваў пасля таго, як кітайскія гарады Чэнду і Чунцын, а таксама Доха, Будапешт, нямецкі рэгіён Рэйн-Рур і Сеўл сумесна з Пхеньянам, якія раней планавалі прыняць Алімпіяду, адмовіліся.
Для Аўстраліі гэта будуць трэція Алімпійскія гульні ў гісторыі: ў 1956 годзе лепшых спартсменаў свету прымаў Мельбурн, а ў 2000-м - Сіднэй.
Пасля Гульняў у Токіа, якія стартуюць 23 ліпеня і пройдуць па 8 жніўня, летняя Алімпіяда адбудзецца ў Парыжы (2024 год) і Лос-Анджэлесе (2028).
Усяго 108 беларускіх атлетаў у 20 відах спорту атрымалі права выступаць на японскай Алімпіядзе. Дэлегацыі будуць прылятаць і адлятаць на галоўны старт чатырохгоддзя па меры выступленняў. Расклад ўдзелу беларускіх спартсменаў глядзіце тут.