Мінск гатовы да працягу дыялогу з Вашынгтонам - МЗС РБ

У знешнепалітычным ведамстве таксама пракаменціравалі візіт экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай у ЗША.
Sputnik
МІНСК, 22 ліп - Sputnik. З пасольствам ЗША ў РБ і з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША Беларусь знаходзіцца ў пастаянным кантакце. Пра гэта ў сераду заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РБ Анатоль Глаз.
Не заўсёды падыходы дзвюх краін супадаюць, аднак закрытых тэм у нас няма, падкрэсліў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
"Мы гатовы да працягу гэтага дыялогу (Беларусі і ЗША - Sputnik), у тым ліку і для пошуку выхаду з той сітуацыі ў двухбаковых адносінах, у якой мы цяпер знаходзімся. Мы ведаем, што ў кіраўніцтве ЗША ёсць людзі, якія не страцілі сувязь з рэальнасцю і кіруюцца здаровым сэнсам", - адзначыў прадстаўнік ведамства.

Візіт Ціханоўскай у ЗША

Анатоль Глаз таксама пракаменціраваў візіт экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай у ЗША. Прадстаўнік ведамства назваў паездку турыстычнай і падкрэсліў, што гэта "частка нейкага амерыканскага ўнутрыпалітычнага шоу, таго, што адбываецца ў віртуальнай рэальнасці для амерыканскай жа аўдыторыі".
"Мы таксама ўбачылі, як прэс-сакратар Дзярждэпартамента спасылаецца на падтрымку нейкіх эфемерных "дэмакратычных памкненняў беларускага народа", - сказаў Глаз.
Ён дадаў, што ў Беларусі ўжо адчуваюць "гэтую так званую "падтрымку", якая падаецца ў форме санкцый і абмежаванняў". Прадстаўнік міністэрства прывёў у якасці прыкладу забарону на куплю авіябілетаў з Беларусі ў ЗША.