Плацяжы з картак "Мир" абавяжуць прымаць у Беларусі

Рэгулятар прадпрымае намаганні па далейшым развіцці сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах у рэспубліцы.
Sputnik
МІНСК, 23 ліп – Sputnik. Нацыянальны банк прыняў пастанову, якая рэгулюе абарачэнне банкаўскіх плацежных картак, а таксама працу праграмна-тэхнічнай інфраструктуры.
Цяпер малы бізнес, які прымае плацяжы па картках, можа выбіраць абсталяванне, што выкарыстоўвае як бескантактавыя тэхналогіі, так і счытванне інфармацыі з мікрачыпа.
"Прыняцце гэтай нормы накіравана на аптымізацыю выдаткаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва (перш за ўсё ў сферы дробнарознічнага гандлю, кур'ерскіх паслуг), звязаных з усталяваннем і абслугоўваннем плацежных тэрміналаў", - гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.
Пры гэтым у прэс-службе звярнулі асаблівую ўвагу, што ў рэспубліцы завершаны праект па міжсістэмнай інтэграцыі плацежнай сістэмы БелКарт і плацежнай сістэмы "Мир".
У сувязі з гэтым "з 1 студзеня 2022 года ўстанаўліваецца патрабаванне аб прыёме да абслугоўвання банкаўскіх плацежных картак плацежнай сістэмы "Мир" ва ўсіх плацежных тэрміналах".
"З 1 студзеня 2023 года для банкаў, якія аказваюць паслугі інтэрнэт-эквайрынгу, устанаўліваецца абавязак па прыёме банкаўскіх плацежных картак плацежнай сістэмы "Мир", - дадалі ў Нацбанку.
На думку рэгулятара, дадзеная мера дазволіць пашырыць магчымасці суб'ектаў гаспадарання для аказання паслуг на сайтах у беларускім сегменце Інтэрнэту трымальнікам картак "Мир".
Таксама з 1 студзеня 2024 года стане абавязковай норма аб ужыванні тэхналогіі счытвання інфармацыі з мікрапрацэсара і бескантактавай тэхналогіі пры выкарыстанні "пластыка".
Чытайце таксама:
"З пластыка на пластык па нумары карты": "МИР" і "Белкарт" запускаюць пераводы
КНДР і востраў Св. Алены: куды адпраўляюць і адкуль атрымліваюць грошы беларусы
Беларусы перавялі за мяжу больш за 61 мільён долараў за апошнія месяцы