Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай выйшла ў фінал Алімпійскіх Гульняў

Беларуска адолела стометровую дыстанцыю за 57,19 секунд - гэты вынік дазволіў ёй заняць чацвёртае месца.
Sputnik
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Прадстаўніца Беларусі Анастасія Шкурдай пераадолела паўфінальную стадыю турніру па плаванні на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем на Алімпіядзе ў Токіа.
Беларуска паказала вынік 57,19 секунд і заняла чацвёртае месца.
Раней 18-гадовая спартсменка прабілася ў паўфінал заплываў з вынікам 56,99 сек, трапіўшы ў лік 16 лепшых спартсменак.
Шкурдай саступіла прадстаўніцы Кітая Юфей Чжан, якая праплыла стомятроўку за 55,89 секунд і заняла першае месца, апярэдзілі беларуску і шведка Сара Шестрэм (другое месца і 56,40 секунд), а таксама Маргарэт Макніл (трэцяе месца і 56,56 секунд).
Вырашальны заплыў пройдзе 26 ліпеня.
У плыўцоў разыгрываецца 37 камплектаў узнагарод (па 18 у мужчын і жанчын плюс адно змяшанае спаборніцтва). У Токіа ўпершыню будуць разыграны медалі ў плаванні на 800 метраў вольным стылем у мужчын, у плаванні на 1 500 метраў у жанчын і ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4×100 метраў.
Беларусь на Алімпіядзе ў гэтым відзе спорту прадстаўляюць Ілля Шымановіч, Мікіта Цмыг, Яўген Цуркін, Арцём Мачэкін, а таксама Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко, Анастасія Куляшова і Анастасія Каракоўская.
Чытайце таксама:
Сабаленка стартавала з перамогі на Алімпіядзе ў Токіа
Беларускія лучніцы выйшлі ў паўфінал камандных спаборніцтваў АГ у Токіа
Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у 1/16 тэніснага турніру на Алімпійскіх гульнях