МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука ў камандных спаборніцтвах перамагла прадстаўніц Японіі і выйшла ў паўфінал, пра гэта паведамляе Мінспорту.
У чвэрцьфінале беларускі адолелі японак з лікам 5:3.
Раней з такім жа лікам беларускім спартсменкам у 1/8 фіналу атрымалася адолець кітайскіх спартсменак.
Наступнымі саперніцамі беларускай Карыны Дзямінскай, Ганны Марусавай і Карыны Казлоўскай стануць прадстаўніцы Паўднёвай Карэі.
Стралкі з лука на Алімпійскіх гульнях разгульваюць пяць камплектаў узнагарод.
Нагадаем, што беларускія лучніцы адкрылі ў пятніцу праграму спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Токіа.
Лепшай з беларусак па выніках кваліфікацыі стала Карына Дзямінская, якая паказала 29 вынік. На 39 месцы размясцілася Ганна Марусова, на 61 пазіцыі - Карына Казлоўская. Асабістыя дуэлі пройдуць у аўторак, чэмпіён Алімпіяды па стральбе з лука вызначыцца 30 ліпеня.
Як адзначала галоўны трэнер зборнай Беларусі па стральбе з лука Кацярына Цімафеева, умовы надвор'я ў Токіа нязвыклыя - вельмі горача. Акрамя таго, выступаць па беларускім часе даводзіцца ўначы. Часу на адаптацыю ў спартсменак было няшмат, аднак, лічыць яна, дзяўчаты спраўляюцца.
Чытайце таксама:
Сабаленка стартавала з перамогі на Алімпіядзе ў Токіа
Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у 1/16 тэніснага турніру на Алімпійскіх гульнях
Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў адбылася ў Токіа