Відэа

Парад да Дня Ваенна-марскога флоту Расіі - відэа

Традыцыйны парад праходзіць у дзень ВМФ, аднак з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі шэраг звыклых мерапрыемстваў быў адменены.
Sputnik
Галоўны парад караблёў прайшоў у дзень Ваенна-марскога флоту Расіі, удзел у ім прыняў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін.
На абыход караблёў Пуцін адправіўся на катэры з нумарам "001". З ім - міністр абароны Расіі і галоўнакамандуючы Ваенна-марскім флотам.
Усяго ў гэтым годзе ў парадзе прынялі ўдзел 54 караблі, у тым ліку - тры фрэгаты з Індыі, Ірана і Пакістана, 48 паветраных судоў і больш за 4 тысячы вайскоўцаў.
Прайшлі два парадныя строі - на Няве і ў Кранштаце.
У Санкт-Пецярбургу былі прадстаўлены малыя ракетныя караблі, мінныя тральшчыкі, пагранічныя і супрацьдыверсійныя катэры.
На беразе Нявы можна было ўбачыць найноўшы фрэгат праекта 22350 "Адмирал Касатонов", карвет "Стойкий", вялікі дэсантны карабель "Оленегорский горняк", малы ракетны карабель "Град Свияжск" і неатамную падводную лодку "Кронштадт", а таксама шэсць парусных судоў.
У Кранштаце прайшоў строй з 16 караблёў, сярод іх: карвет "Гремящий", вялікі супрацьлодкавы карабель "Вице-адмирал Кулаков" і ракетны крэйсер "Маршал Устинов".
Былі і замежныя ўдзельнікі: тры ваенныя караблі Індыі, Ірана і Пакістана - яны замкнулі строй.
У статычным паказе можна было ўбачыць дызель-электрычную падводную лодку "Дмитров", атамныя падлодкі "Вепрь" і "Орел", а таксама найноўшы стратэгічны ракетаносец праекта 955А "Князь Владимир" - ён удзельнічаў у парадзе ўпершыню.
Тэатралізаванага прадстаўлення і канцэрта, якія звычайна ўключаны ў праграму мерапрыемстваў, не было - з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з каронавірусам, доступ на трыбуны зачынілі.
Чытайце таксама:
Пуцін: Расія здольна выявіць любога саперніка і нанесці ўдар
Брытанскі эсмінец незаконна зайшоў у воды РФ у Чорным моры
Расія завяршае выпрабаванні ракеты "Циркон"