Арына Сабаленка была адной з галоўных алімпійскіх надзей беларусаў. На Алімпіяду яна паехала ў ранзе трэцяй ракеткі свету. У 1/32 яна лёгка абыграла Магду Лінэт (WTA 45) з лікам 6:2, 6:1. У наступным раўндзе яе чакала Дона Векіч з Харватыі.
Сустрэча атрымалася напружанай. Харватка перамагла ў першым сэце з лікам 6:4. Наступны быў за Сабаленка - 6:3. У вырашаючым Арына працягнула атакаваць і ішла наперадзе, але харватка змагла перахапіць ініцыятыву і зрабіла лік 6:6 - справа дайшла да тай-брэйку. На жаль, Арына не здолела прадэманстраваць свой лепшы тэніс і саступіла.
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прайграў у 1/16 фіналу Алімпіяды ў Токіа італьянцу Фабіа Фаньіні.
Супрацьстаянне выдалася складаным для беларуса, які саступіў у двух сэтах запар, не здолеўшы аднавіць раўнавагу. Герасімаў спрабаваў адыграцца пасля першага сэта, зраўняўшы лік, але, на жаль, прайграў - 4: 6, 6: 7.
Чытайце таксама:
Два беларускія плыўцы не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды
Сабаленка стартавала з перамогі на Алімпіядзе ў Токіа
Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у 1/16 тэніснага турніру на Алімпійскіх гульнях