МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Расійскі плывец Яўген Рылоў стаў алімпійскім чэмпіёнам, ён перамог на дыстанцыі 100 метраў на спіне на Гульнях у Токіа, паведамляе Sputnik.
Рылоў пераадолеў дыстанцыю за 51,98 секунды, усталяваўшы рэкорд Еўропы. На другую прыступку п'едэстала падняўся яшчэ адзін расіянін Клімент Калеснікаў (52,00 секунды). Бронза дасталася амерыканцу Раяну Мэрфі (52,19).
Цікава, што апошні раз расійскія плыўцы бралі золата Алімпійскіх гульняў у плаванні ў Атланце ў 1996 годзе. Тады па дзве залатыя ўзнагароды выйгралі Аляксандр Папоў (50 і 100 метраў вольным стылем) і Дзяніс Панкратаў (100 і 200 метраў батэрфляем).
Рылоў на Гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жайнеро быў другім у плаванні на 200 м на спіне. Акрамя таго, у актыве 24-гадовага расіяніна дзве перамогі на чэмпіянатах свету і чатыры - на чэмпіянатах Еўропы.
Каментуючы перамогу на Гульнях у Токіа, Рылоў заявіў, што ў яго была мэта даказаць сваю перавагу.
"Раней амерыканцы ніколі не прайгравалі на спіне, а мы забралі золата і срэбра. Першае золата за 25 гадоў? У мяне мэта была не змяніць становішча рэчаў, а даказаць, што я лепшы ў свеце", - заявіў Рылоў журналістам.
Расійская каманда ў медальным заліку займае чацвёртае месца - пяць залатых, сем сярэбраных і тры бронзавыя ўзнагароды.
Чытайце таксама:
Токіа-2020: Расія першая ў мужчынскім камандным турніры па спартыўнай гімнастыцы
Сабаленка і Герасімаў скончылі выступленні ў адзіночным разраде
Два беларускія плыўцы не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды