Бажэн і Паліна - члены спартыўна-гістарычнага клуба святога Даўмонта Пскоўскага, які вось ужо 23 гады ўзначальвае айцец Максім. Ён служыць пратадыяканам ў Мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы.
Бажэн ў клубе працаваў выхавальнікам, Паліна трэніравалася і на маладога чалавека першапачаткова не звяртала ўвагі. Але потым адбылося нешта такое, што прымусіла іх сэрцы стукаць ва ўнісон.
У студзені гэтага года закаханыя распісаліся ў ЗАГС, але вырашылі, што абавязкова павянчаюцца і ў гонар такой важнай падзеi скокнуць з парашутам.
Ідэю ўхваліў і падтрымаў айцец Максім. Акрамя таго, што ён пратадыякан, з'яўляецца яшчэ няштатным інструктарам Мінскага аэраклуба па парашутным спорце, інструктарам па дайвінгу, уладальнікам чорнага пояса па каратэ. Святар скокнуў з парашутам разам з маладымі.
Бажэн і Паліна прызналіся, што атрымалася вельмі выдатна: хвалююча, ярка, на добрых эмоцыях. Яны ўпэўненыя: гэты дзень запомніцца на ўсё жыццё.
Глядзіце таксама:
Падняцца на паветраным шары хутка можна будзе ў цэнтры Мінска - відэа
"Алатыр": дрэвы высадзілі ў форме старажытнаславянскага сімвала – відэа
Як выглядае Стары замак у Гродна пасля рэканструкцыі – відэа