https://bel.sputnik.by/20210601/Alatyr-drevy-vysadzl--forme-starazhytnaslavyanskaga-smvala--vdea-1047770802.html
"Алатыр": дрэвы высадзілі ў форме старажытнаславянскага сімвала – відэа
"Алатыр": дрэвы высадзілі ў форме старажытнаславянскага сімвала – відэа
Sputnik Беларусь
На беразе возера ў вёсцы Гангінічы Ленінградскай вобласці валанцёры высадзілі на поле саджанцы елкі ў выглядзе старажытнаславянскага знака. Гіганцкі геогліф... 01.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-01T16:45+0300
2021-06-01T16:45+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
рэлігія
прырода
у свеце
культура
сімвал
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1f/1047760977_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_4484fe501964b2708751b322baf483c1.jpg
На кадрах бачна, што абрысы ўзору на поле ўяўляюць сабой васьміканцовую зорку, якая складзена ў круг. Малюнак паўтарае старажытны сімвал "Алатыр", які з'яўляўся ў старажытных славян абярэгам.Паводле інфармацыі СМІ, для фарміравання малюнка на поле спатрэбілася паўтары тысячы саджанцаў елкі. Валанцёры працавалі два дні."Першапачаткова хацелі проста ялінкі высадзіць, але потым вырашылі, што пасадзіць будзе лепш нейкім сімвалам. І вырашылі, што сімвал лепш зрабіць славянскі. Гэта сімвал дабрабыту. І што ў жыцці будзе ўсё добра", - распавёў мясцовы жыхар Ягор Дарычаў.Паводле інфармацыі СМІ са спасылкай на прэс-службу Ляснога апякунскага савета FSC Расіі, памер геоглифа склаў 55 метраў. Калі дрэвы вырастуць і зазелянеюць, арнамент можна будзе ўбачыць нават з космасу.Валанцёры спадзяюцца, што незвычайны малюнак дапаможа захаваць маленькую старадаўнюю вёску Гангінічы і прыцягне ў яе турыстаў.Алатыр - старажытнаславянскі знак у выглядзе васьміканцовай зоркі. Яго насілі для атрымання заступніцтва ад багоў і ўзмацнення ўласнай энергіі. Інакш Алатыр называлі Вокам Бога, Сэрцам Сусвету, крыжам Сварога.Глядзіце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1f/1047760977_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_7b37d5627efca4d1db81c2bc225c59d1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, рэлігія, прырода, у свеце, культура, сімвал
мультымедыя, рэлігія, прырода, у свеце, культура, сімвал
"Алатыр": дрэвы высадзілі ў форме старажытнаславянскага сімвала – відэа
16:45 01.06.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) На беразе возера ў вёсцы Гангінічы Ленінградскай вобласці валанцёры высадзілі на поле саджанцы елкі ў выглядзе старажытнаславянскага знака. Гіганцкі геогліф будзе бачны нават з космасу, а пакуль глядзіце на відэа, як выглядае малюнак з вышыні птушынага палёту.
На кадрах бачна, што абрысы ўзору на поле ўяўляюць сабой васьміканцовую зорку, якая складзена ў круг. Малюнак паўтарае старажытны сімвал "Алатыр", які з'яўляўся ў старажытных славян абярэгам.
Паводле інфармацыі СМІ, для фарміравання малюнка на поле спатрэбілася паўтары тысячы саджанцаў елкі. Валанцёры працавалі два дні.
"Першапачаткова хацелі проста ялінкі высадзіць, але потым вырашылі, што пасадзіць будзе лепш нейкім сімвалам. І вырашылі, што сімвал лепш зрабіць славянскі. Гэта сімвал дабрабыту. І што ў жыцці будзе ўсё добра", - распавёў мясцовы жыхар Ягор Дарычаў.
Паводле інфармацыі СМІ са спасылкай на прэс-службу Ляснога апякунскага савета FSC Расіі, памер геоглифа склаў 55 метраў. Калі дрэвы вырастуць і зазелянеюць, арнамент можна будзе ўбачыць нават з космасу.
Валанцёры спадзяюцца, што незвычайны малюнак дапаможа захаваць маленькую старадаўнюю вёску Гангінічы і прыцягне ў яе турыстаў.
Алатыр - старажытнаславянскі знак у выглядзе васьміканцовай зоркі. Яго насілі для атрымання заступніцтва ад багоў і ўзмацнення ўласнай энергіі. Інакш Алатыр называлі Вокам Бога, Сэрцам Сусвету, крыжам Сварога.
- Як "Каля плэса" карагоды вадзілі - фотастужка Sputnik
- Як у Жыткавіцкім раёне шануюць традыцыі: у фротастужцы Sputnik абрад «Юраўскі карагод».
- Пад Маладзечна адрадзілі старажытны беларускі абрад "Лука" – відэа