МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні магчымы ноччу па заходняй частцы краіны ў чацвер, 29 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі яны будуць раніцай і днём, таксама месцамі магчымы град, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.
Пры навальніцах месцамі магчыма таксама шквалістае ўзмацненне ветру - яго парывы могуць дасягаць да 15-20 м/с.
Як распавялі сіноптыкі, у чацвер надвор'е ў Беларусі вызначыць франтальны раздзел, які ідзе з Заходняй Еўропы.
Ноччу і раніцай месцамі таксама чакаецца туман, тэмпература паветра будзе ў гэты час вагацца ад +14°С да +20°С.
У дзённы час слупок тэрмометра падымецца да +24 .. +29°С, максімальная тэмпература паветра чакаецца на паўднёвым усходзе рэспублікі - да +30 ... +32°С.
Атмасферны ціск будзе падаць.
Навальніца закране таксама мінчан - так што жыхарам сталіцы лепш не забыцца ў чацвер узяць з сабой парасоны.
Па папярэдніх прагнозах, ападкі захаваюцца і 30 ліпеня. Днём у пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагучаць навальніцы. Тэмпература застанецца досыць высокай - ноччу +13 .. + 19°С, днём ад +22°С па паўночным захадзе да +31°С па поўдні.
У суботу сіноптыкі таксама не абяцаюць шмат сонца: месцамі ўсё яшчэ будуць ісці дажджы і навальніцы.
Нагадаем, што гарачыня і малая колькасць дажджоў у апошнія месяцы ў Беларусі прывялі да абмежаванняў і забаронаў на наведванне лясных масіваў, а таксама да пажараў на тарфяніках у Петрыкаўскім раёне. Акрамя таго, з-за высокай тэмпературы ў вадаёмах пачала квітнець вада - па гэтай прычыне шэраг пляжаў у рэспубліцы быў зачынены.
Чытайце таксама:
Разбітыя машыны, паваленыя дрэвы: МНС паказала наступствы навальніцы ў Бабруйску
Спякота сыходзіць: кліматолаг распавёў, якім будзе канец ліпеня ў Беларусі
Сіноптыкі б'юць трывогу: узровень вады моцна ўпадзе ў Бярэзіне