МІНСК, 29 ліп - Sputnik. "Белавія" аднаўляе рэйсы ў Сочы і Краснадар, такая інфармацыя апублікавана на сайце беларускага нацыянальнага авіяперавозчыка.
Як удакладнілі ў авіякампаніі, рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск - Сочы - Мінск з 7 жніўня будуць выконвацца тройчы на тыдзень - па панядзелках, чацвяргах і суботах.
Па маршруце Мінск - Краснадар - Мінск беларускія самалёты будуць лятаць з 8 жніўня і таксама тройчы на тыдзень - па нядзелях, серадах і пятніцах.
Нагадаем, раней стала вядома, што Расія з 1 жніўня павялічвае колькасць рэгулярных рэйсаў у Беларусь, у прыватнасці, удвая вырасце колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Масквой замест 10 іх будзе 20.
Чытайце таксама:
Плюс два рэйсы: "Белавія" будзе часцей лятаць у Батумі
Расія павялічвае колькасць авіярэйсаў у Беларусь
У Мінск будуць лятаць новыя авіякампаніі - з Расіі, Грузіі і Кыргызстана