Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расія павялічвае колькасць авіярэйсаў у Беларусь

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкАднаўленне авіязносін паміж РФ і Беларуссю
Аднаўленне авіязносін паміж РФ і Беларуссю - Sputnik Беларусь, 1920, 24.07.2021
Падпісацца
Ад пачатку жніўня самалёты з расійскай сталіцы ў беларускую будуць лятаць у два разы часцей, акрамя таго, дададуцца рэйсы і па іншых напрамках.
МІНСК, 24 ліп – Sputnik. Расія з 1 жніўня павялічвае колькасць рэгулярных рэйсаў у Беларусь, адпаведнае рашэнне прынялі ў аператыўным штабе па барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце ўрада РФ.
У прыватнасці, колькасць рэйсаў па маршруце Масква - Мінск вырасце ўдвая, іх будзе 20 на тыдзень замест цяперашніх 10. Таксама будзе павялічана колькасць рэйсаў у беларускім напрамку з Сочы і Краснадара.

"Аператыўным штабам прынята рашэнне аб павелічэнні з 1 жніўня 2021 г. колькасці рэгулярных рэйсаў на ўзаемнай аснове ў Рэспубліку Беларусь па маршрутах Масква - Мінск з 10 да 20 рэйсаў на тыдзень, Сочы - Мінск і Краснадар - Мінск з частатой 3 рэйсы ў тыдзень на кожным маршруце", - паведамілі ў штабе.

Мяркуецца, што прапарцыйна вырасце і колькасць адпаведных рэйсаў з Беларусі ў Расію ў тыя ж тэрміны.
Раней Расія павялічвала колькасць рэгулярных рэйсаў з Беларуссю да 10 разоў на тыдзень, гэта адбылося з 10 чэрвеня.
Даручэнне міністэрствам транспарту Беларусі і Расіі аб арганізацыі "ўсіх аспектаў паветраных зносін" было дадзена лідарамі дзвюх краін Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам па выніках нядаўніх перамоў.
Таксама стала вядома, што Расія з суботы афіцыйна аднаўляе авіязносіны з Францыяй і Чэхіяй, акрамя таго, будуць пашыраны праграмы рэгулярных рэйсаў з Расіі ў Аўстрыю, Бельгію, Балгарыю, Венгрыю, Грэцыю, Ліван, Харватыю і Эфіопію. Таксама з 9 жніўня Расія адкрые рэйсы на егіпецкія курорты Хургаду і Шарм-эш-Шэйх.
Чытайце таксама:
У Мінск будуць лятаць новыя авіякампаніі - з Расіі, Грузіі і Кыргызстана
"Белавія" пачне лятаць у Кутаісі
Акрамя Дубая: "Белавія" будзе лятаць у яшчэ адзін эмірат
Стужка навiн
0