МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Шматфункцыянальны модуль "Навука" ў чацвер паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі.
Ён у аўтаматычным рэжыме прычаліў да стыкоўнага вузла іншага модуля расійскага сегмента МКС - "Зорка".
"Навука" стала першым за 11 гадоў модулем, адпраўленым Расіяй да МКС. Да гэтага быў малы даследчы "Рассвет", прыстыкаваны да станцыі ў 2010-м.
У модулі для касманаўтаў прадугледжана каюта - трэцяя на расійскім сегменце, а таксама другі санвузел.
Паводле дадзеных "Роскосмоса", неўзабаве будзе праведзена праверка герметычнасці стыкоўкі, выраўнены ціск, а затым касманаўты Пётр Дуброў і Алег Навіцкі пачнуць разгрузку "Навукі". Інтэграцыя модуля у склад МКС можа заняць да васьмі месяцаў: касманаўтам прыйдзецца некалькі разоў выходзіць у космас, каб працягнуць кабельныя сеткі, усталяваць шлюзавую камеру, а таксама іншыя апараты.
Чытайце таксама:
Беларус Алег Навіцкі упершыню выйшаў у адкрыты космас
Першы модуль расійскай арбітальнай станцыі будзе гатовы да 2025 года
Пуск карабля "Гагарын" з беларусам Алегам Навіцкім на борце - запіс трансляцыі