https://bel.sputnik.by/20210602/Belarus-Aleg-Navtsk-upershynyu-vyysha-u-adkryty-kosmas-1047778267.html
Беларус Алег Навіцкі упершыню выйшаў у адкрыты космас
Беларус Алег Навіцкі упершыню выйшаў у адкрыты космас
Sputnik Беларусь
Касманаўты, у ліку іншага, павінны абнавіць сістэму тэрмарэгулявання модуля "Зара". Гэта не атрымалася зрабіць у лістападзе мінулага года. 02.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-02T11:12+0300
2021-06-02T11:12+0300
2021-06-02T11:01+0300
навіны
тэхналогіі
у беларусі
у свеце
галоўнае
беларусы
алег навіцкі
космас
касманаўт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102740/32/1027403224_0:78:2910:1715_1920x0_80_0_0_724163ad2495076500160e565f86cf33.jpg
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Касманаўты на МКС упершыню ў гэтым годзе выйшлі ў адкрыты космас па расійскай праграме, яны павінны падрыхтаваць станцыю да прыбыцця новага модуля.Расіянін Пётр Дуброў і ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі пачалі выкананне заданняў каля 9 раніцы. Увесь працэс разлічаны без малога на сем гадзін.За гэты час трэба выканаць некалькі задач. Напрыклад, замяніць панэль рэгулятара расходу вадкасці ў сістэме тэрмарэгулявання модуля "Зара".Таксама трэба падрыхтаваць МКС да адстыкоўкі модуля «Пірс», які адслужыў 20 гадоў. У ліпені на яго месца прыстыкуецца новы модуль "Навука", і для гэтага неабходна прыбраць усе знешнія сувязі "Пірса" са станцыяй.Запланавана і ўстаноўка апаратуры навуковых эксперыментаў "Тэст" і "Цягавітасць". Навукоўцы хочуць вывучыць уплыў космасу на розныя мікраарганізмы і матэрыялы.Сачыць за трансляцыяй таго, што адбываецца можна на сайце "Роскосмоса".Гэта ужо 55-ы выхад расіян у адкрыты космас, і першы ў кар'еры Навіцкага і яго напарніка. Усяго падчас экспедыцыі беларускага касманаўта чакае тры падобных выпрабаванні.Да гэтага ў 2021 годзе ў адкрытым космасе працавалі толькі па амерыканскай праграме, і яшчэ два выхады запланавана ў чэрвені.Зараз на МКС працуе 65-я экспедыцыя. Акрамя Алега Навіцкага і Пятра Дуброва, там знаходзяцца амерыканцы Марк Вандзе Хай, Шэйн Кімброў і Меган МакАртур, японец Акіхіка Хасідэ і француз Тома Пяске.Гэта ўжо трэцяя экспедыцыя расійскага касманаўта беларускага паходжання. Алег Навіцкі увайшоў у склад асноўнага экіпажа ў якасці камандзіра карабля "Саюз МС-18" і камандзіра 65-ай місіі на МКС.Ураджэнец Червеня адзначыць у космасе 50 гадоў (12 кастрычніка). У рамках двух папярэдніх экспедыцый наш зямляк правёў у космасе больш за 340 сутак.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210529/Kamandzram-MKS-upershynyu-stane-zhanchyna-z-Eropy-1047743935.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102740/32/1027403224_128:0:2857:2047_1920x0_80_0_0_93db3029f81144790dae243a396ec939.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , тэхналогіі, у беларусі, у свеце, галоўнае, беларусы, алег навіцкі, космас, касманаўт
навіны , тэхналогіі, у беларусі, у свеце, галоўнае, беларусы, алег навіцкі, космас, касманаўт
Беларус Алег Навіцкі упершыню выйшаў у адкрыты космас
Касманаўты, у ліку іншага, павінны абнавіць сістэму тэрмарэгулявання модуля "Зара". Гэта не атрымалася зрабіць у лістападзе мінулага года.
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Касманаўты на МКС упершыню ў гэтым годзе выйшлі ў адкрыты космас па расійскай праграме, яны павінны падрыхтаваць станцыю да прыбыцця новага модуля.
Расіянін Пётр Дуброў і ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі пачалі выкананне заданняў каля 9 раніцы. Увесь працэс разлічаны без малога на сем гадзін.
За гэты час трэба выканаць некалькі задач. Напрыклад, замяніць панэль рэгулятара расходу вадкасці ў сістэме тэрмарэгулявання модуля "Зара".
Таксама трэба падрыхтаваць МКС да адстыкоўкі модуля «Пірс», які адслужыў 20 гадоў. У ліпені на яго месца прыстыкуецца новы модуль "Навука", і для гэтага неабходна прыбраць усе знешнія сувязі "Пірса" са станцыяй.
Запланавана і ўстаноўка апаратуры навуковых эксперыментаў "Тэст" і "Цягавітасць". Навукоўцы хочуць вывучыць уплыў космасу на розныя мікраарганізмы і матэрыялы.
Сачыць за трансляцыяй таго, што адбываецца можна на сайце "Роскосмоса".
Гэта ужо 55-ы выхад расіян у адкрыты космас, і першы ў кар'еры Навіцкага і яго напарніка. Усяго падчас экспедыцыі беларускага касманаўта чакае тры падобных выпрабаванні.
Да гэтага ў 2021 годзе ў адкрытым космасе працавалі толькі па амерыканскай праграме, і яшчэ два выхады запланавана ў чэрвені.
Зараз на МКС працуе 65-я экспедыцыя. Акрамя Алега Навіцкага і Пятра Дуброва, там знаходзяцца амерыканцы Марк Вандзе Хай, Шэйн Кімброў і Меган МакАртур, японец Акіхіка Хасідэ і француз Тома Пяске.
Гэта ўжо трэцяя экспедыцыя расійскага касманаўта беларускага паходжання. Алег Навіцкі увайшоў у склад асноўнага экіпажа ў якасці камандзіра карабля "Саюз МС-18" і камандзіра 65-ай місіі на МКС.
Ураджэнец Червеня адзначыць у космасе 50 гадоў (12 кастрычніка). У рамках двух папярэдніх экспедыцый наш зямляк правёў у космасе больш за 340 сутак.